Мой пяты сезон у пчалярскім хобі

Падсумоўваю свой пяты сезон пчалярства. Не восенню, але вясной. Гэтак прынята ў пчаляроў. Кажуць, “пчол лічаць па вясне”. Я хачу ў гэтым тэксце палічыць не толькі пчол, але і іншыя дзеянні, якія былі матываваныя працай з пчоламі, і якія вата запісаць для гісторыі.

Асаблівасць пятага сезону ў тым, што яго пачаў пасля двух гадоў паўзы. Якая наступіла з-за майго вымушанага перасялення з Беларусі ў Польшчу ў канцы 2022 года. Мой светапогляд пачаў прагрэсіраваць у бок натуральнага пчалярства яшчэ ў Беларусі, а гэта вымушаная паўза дапамагла пачаць з нуля, адсекчы ўсё непатрэбнае і заставіць толькі тое, што сапраўды блізка для мяне.  Гэту паўзу у два гады я запаўняў таксама пчалярскімі актыўнасцямі: дапамагаў іншым пчалярам, зрабіў свой курс, чытаў кнігі, але занятак са сваімі пчоламі – гэта іншы парадак уцягнутасці.

Што ж адбылося ў мінулым сезоне? Чытайце тут крок па кроку.

(Сама)Адукацыя

У 2025 годзе я працягнуў наведваць пчалярскія курсы ў Пчэлай Волі (Люблін). Акрамя веды гэтыя курсы далі магчымасць камунікацыі ў жывую з іншымі пчалярамі з усёй Польшчы. Я знайшоў аднадумцаў. 

У пчалярскім свеце таксама шмат этыкі. Нехта хоча займацца бізнесам, нехта засяроджваецца на хобі. Хтосьці хоча дасягнуць максімальнага кантролю над пчоламі і зрабіць мірнымі, прадуктыўнымі і нерайлівымі. А нехта хоча даць пчолам максімальна свабоды вырашаць, як жыць і спрабаваць быць кампаньёнамі ў гэтым свеце. 

Напрыклад, пчаляр клапоціцца пра жыллё і падтрымлівае пчол у складаныя для іх сітуацыях, стварае ім лепшыя знешнія ўмовы, такія як садзіць мёдадайныя расліны і сочыць, каб не было загушчэння пчоламі тэрыторыі. Са свайго боку можа мець пэўную частку ўраджаю, але невялікую, якая не будзе негатыўна ўплываць на жыццё сям’і.

Другі самаадукацыйны момант. Я працягнуў працаваць з кнігамі. Чытаў шмат па рабленню вулляў з саломы і вярбы. Адкрыў для сябе аўтараў пра безхімічнае, збалансаванае з прыродай, натуральнае пчалярства. Сярод іх амерыканскі навукоўца і пчаляк Томас Сілі (The lives of bees), польскія пчаляры-практыкі і незалежныя даследчыкі Барталамей Малета (Pszczelarstwo w zgodzie z naturą - 2024) і Міхаіл Cмык (Hobbistyczne psszczelarstwo bez chemii - 2025). Пра гэтыя кніжкі пісаў невялікія рэфлексіі ў сваёй стужцы, тут зазначу, што гэта творы менавіта практыкаў і палявых даследчыкаў, якія назіраннямі і ўласным досведам дасягалі збалансаванага пчалярства.  

Кушкарства

Працягваю рабіць саламяныя вуллі і атрыбуты для іх. Для пашырэння сваёй пасекі, для падарункаў, абмену, продажы. Што квартал праводзіў майстар-класы для тых, хто жадае пачаць ствараць саламяныя вуллі сваімі рукамі. Са сваімі вучнямі падтрымліваю кантакт. Наогул кожная перадача ведаў мяне натхняе на далейшыя пошукі больш дасканалага саламянага вулля =) 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by БЖ-БЖ (@smartpaseka)

Праглядзеў шэраг кніжак па тэхнікам выплятання. Асабліва мяне натхніла кніга прысвечаная дызайнам вулляў (Hives 2400 b.c. -  1852 c.e. ) з розных часоў і розных краін.  Вырашыў стварыць плеценыя вуллі з вярбы. Таму ў канцы восені 2025 пагрузіўся ў некалькі новых праектаў і стварыў вулей з купальным дахам (падобны на македонскі) і таксама вулей на верхніх балачках, падобны на той, з якім працаваў Арыстоцель. У гэтым выпадку вуллі створаны цалкам з вярбы.

Але на гэтым мае пошукі не скончыліся. Зімой я натхніўся гістарычным рэканструктарам з Нямеччыны. Ён рэканструюе звычайнае жыццё 13 стагоддзя, выкарыстоўваючы бестыянарыюшы – старадаўнія энцыклапедыі. Таму я стварыў вуль стажковай формы на аснове монакаркасу з дуба і вярбы. Не ведаю, ці буду развіваць рабленне розных дызайна вуляў, але ўжо тое, што зрабіў, дало мне шмат натхнення і свежага погляду магчымыя домікі для пчолаў. 

Што на пасецы

У мінулым годзе засяліў пчоламі пяць кушак. Большасць сем’яў атрымаў па абмену за майстар-клас ці кушкі, злавіў адзін рой. Засяленне адбывалася ў канцы траўня-чэрвеня. 

Летам я актыўна назіраў за развіццём гэтых сем’яў і спрабаваў іх падтрымліваць кормам і таксама балансаваў колькасць, матывуючы насяленне пчоламі больш слабых сем’яў за кошт суседніх больш моцных.

Пчолы развівалі свае сем’і і спрабавалі выжыць у даволі складаных умовах халоднай зімы 25/26 гадоў. Нажаль, дзве сям’і не перажылі, асыпаліся. Мае даследаванні паказалі, што гэта голад і не вельмі добрая генетыка. Па-першае клуб (кластэр) пчолаў пайшоў у зіму малы. Па-другое, магчымасці забіраць разнастайны нектар у другой палове чэрвеня ўжо не такі вялікія. Сем’і, якія асыпаліся, былі менавіта з другой паловы чэрвеня. Таму на сёння маю тры сям’і. 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by БЖ-БЖ (@smartpaseka)

Адбыліся таксама змены ў лакацыі пасекі. Я прыняў да ўвагі неабходнасць трымання пчол без загушчэння. Таму вырашыў перавесці ў больш аддаленыя ад людзей месцы. Зараз большасць маіх пчол раскідана розных лясных, лугавых абшарах і гарадской мясцовасці. 

Пылок

У 2025 прыдбаў яшчэ навыкі працы з мікраскопам у даследаванні пылку і Nosema Ceranae. 

Яшчэ ў канцы 2024 года вырашыў зрабіць фота пылку папулярных медадайных раслін. Акрамя пракачкі працы з мікраскопам, палепшыў дзясяткі артыкулаў у польскай і беларускай Вікіпедыі.

Праект пачаўся з вясны і цягнуўся да самай восені. Напачатку я збіраў кветкі, сушыў, класіфікаваў і захоўваў іх. У канцы лета і па позняй восені па выходным рабіў фатаграфаванне пылкоў з павелічэннем 40х-600х. Вынікі добрыя больш за 40 даследваных пылкоў, палепшыная артыкулы і каля 272 фоты ў адкрытым доступе.

Пра гэты праект я зрабіў відэа і маю каляровую прэзентацыю.


Пісанне

Тут лаканічна. Варта яго ўзгадаць. Бо пісанне – значны кавалак працы і важная інвестыцыя ў будучыню. У дадатак да практыкі працы з мікраскопам, напісаў артыкулы ў Pamyłka пра расы пчол і пра ўзаемадзеянне пчол з пылком (гэта 9 нумар). Зараз маю дастатковую веду, каб пачаць пылковае даследаванне мёду і марфалагічны аналіз падвідаў пчолаў =)

Валанцёрства

У 2025 годзе з’яўляўся ўдзельнікам таварыства пчаляроў “Нашы Пчолы”, дзе двойчы валанцёрыў. У верасні рабіў майстар клас па выплятанню кушак (саламяных вуляў) на закрыцці сезону. У снежні ладзіў лекцыю пра пчалярства ў кушках і раскрыў гісторыю кушак.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by БЖ-БЖ (@smartpaseka)

Яшчэ ў канцы 2024 пачаў актыўную камунікацыю з таварыствам “Кампіноска”. Мэта гэтага таварыства – захаванне лакальнай адаптацыі пчалы Apis mellifera mellifera у кампіноскім парку. Мяне гэта ідэя вельмі запаліла напачатку. Таму спрабаваў неяк наладзіць супрацу. Напрыклад, летам 2025, падчас фестывалю, уласна пчалы Кампіноскай распавядаў пра кушкарства і рабіў майстар клас для заахвочвання іншых у гэты прыгоду.

Таксама зрабіў лекцыі для калег з Пчэлай Волі лекцыі пра кушкарства, а таксама празэнтаваў вынікі свайго пылковага даследвання. 

Супольнасць

Не думаў, што пазнаёмлюся з стваральнікам радые Вароза і больш за тое дам яму інтэрв’ю. Радыё Вароза – гэта медыя праект пчаляра і опэнсорс актывіста, які разглядае пчолаў, пчалярства, не толькі праз навуковую прызму, але як з’яву філасофскую, публіцыстычную, супольную, якая аб’ядноўвае розных людзей і светапогляды. З радыё Вароза я пачаў сістэмна вучыць польскую мову на слуханне. 

Таксама пазнаёміўся з аўтарам кнігі па прыязнае прыродзе пчалярства Барталамеем Малетай, якога ўзгадаваў ужо напачатку свайго допісу. Гэты аўтар актыўны не толькі як пісменнік але і арганізатар супольнасці, якая культывуе пчолаў адпорных на Варозу натуральнымі метадамі.

Яшчэ магу ўзгадаць Касю, Мацея, Марціна, Магду, Крыштофа абсалютна не медыйных асобах, з якімі ўтрымліваю кантакт, абмен ведамі і меркаваннямі, а часам раблю сумесныя рэчы.

Падсумую

Усё не пералічыў. Цэлая гісторыя будзе выходзіць за межы фармату блогу. Я наогул пераймаюся, што развучыўся пісаць кароткія тэксты =) Але, у любым разе, 2025 год атрымаўся інтэнсіўны і выніковы. Шмат працы з канструяваннем экалагічнага вулля, падстаўкаў для іх, даследвання пылкоў і пчолаў, самаадукацыя. Паралельна я будаваў сувязі з людзьмі падобных каштоўнасцямі і светапоглядам да майго. Таксама з тымі, каму блізка разуменне прыроды. 

Некаторыя чаканні не спраўдзіліся. Напрыклад, хацеў пачаць працу з Apis mellifera mellifera (цёмнай сярэднееўрапейскай пчалой), але гэты гатунак насамрэч вельмі рэдкі, нават знікаючы, больш складана яго пачаць разводзіць самастойна без уласнай дзялкі. Другі фэйл – гэта не атрымалася паспяхова засяліць кушкі, якія падарыў школе ў Пчэлай Волі. Пчолы не прынялі матку і зляцелі. Урэшце не атрымалася пашырыць адукацыйную дзейнасць пра кушкарства пчалярскім коле “Наша пчала”. Але гэтыя сітуацыі шмат чаму мяне вучаць =) Напрыклад, не варта чакаць меліферы меліферы =). Кушкі ў Пчэлай Волі можна яшчэ раз засяліць, улічыўшы памылкі з мінулага году. А трымаць сваіх пчолаў у загушчоным гатэліку для пчолаў (малой тэрыторыі), таксама не лепшы падыход да натуральнага пчалярства. 

Што наконт планаў 2026

Наогул з планамі ў творчых людзей можа быць па-рознаму, але апішу тут. Магчыма камусьці будзе цікава супраца ў якім-небудзь з гэтым праектаў. Хачу шукаць дзікіх пчолаў, паспрабаваць зрабіць пылковы аналіз некалькіх мёдаў, таксама прааналізаваць крылы пчолаў…disclaimer… карацей думак і шляхоў магчымага развіццё блога гара, буду глядзець на свой энергетычны стан і магчыма нешта з гэтага пабачыць, свет, а магчыма і не, бо гэта маё хобі я дэкларую, тое што хачу і вядома раблю тое, што хачу. 

Сэрвіс хуткай раявой дапамогі

Ідэя збіраць і лавіць раі, якія непажадана аселі на месцах, дзе людзі б не хацелі іх мець асабліва ў гарадам ці мястэчках. Мне цікавы працаваць з пчоламі ў ройках, асабліва з  першакамі, бо добры рой кажа пра наяўнасць здаровай і вітальнай каралевы (маткі). Пяршак – гэта першы адраіўшыйся рой з каралевай-маці =) Бо матка-дачка застаецца ў вуллі. Другая прычына, што я дапамагу раям выжыць на першы год, бо па назіраннях навукоўцаў першую зіму перажывае толькі адзін з дзевяці рояў, агульна з-за беднай базы кармоў у ваколіцах. Можна дапамагчы пчолам і атрымаць досвед працы з рознымі відамі і генамі =)

Курс па натуральнаму пчалярству

Я ўжо рабіў курс (2023 годзе) па звычайнаму пчалярству, але хачу яшчэ развіць адукатарскую тэму ў ідэйна больш блізкай для мяне на сёння форме пчалярства.  Кожны дзень накопліваю практычны досвед у кушкарстве, размеркаваным і натуральным пчалярстве. Гэта дзейнасць – унікальны досвед. Мне цікава падзяліцца і структураваць гэты досвед.  Таксама адчуваю, што не хапае камунікацыі і перадачы ведаў у галіне пчалярства экалагічнага, без хіміі і гвалту над пчоламі, натуральнага і прыязнага прыродзе пчол. Мне цікава атачаць сябе студэнтамі, пчалярамі, людзьмі з такім светапоглядам… каб змяняць свет вакол. 

Кніга па стварэнню кушак

У польскім у меру свабодным грамадстве вельмі актыўна развіваецца гарызантальная перадача ведаў праз блогераў, незалежных прадпрымальнікаў, рамеснікаў і так званы self-publishing. Мяне вельмі натхніла кніга “Wiklina” (2023) ад праекта “Сёcтры плятуць” (Siostry plotą) ці параднік для пачынаючага выплятальшчыка “Poradnik poczatkującego wikliniarza” (Tomasz Kowal, 2021) Хачу паспрабаваць падсумаваць свой досвед і падзяліцца тэхнікамі і тэхналогіяй стварэннем саламяных вулляў, зрабіць, штосьці прыцягальнае для маладых людзей і паказваць, як усё робіцца ад нуля да засялення пчоламі.  

На мой погляд гэтыя тры планы дастаткова для развіцця майго хобі ў 2026. Трымаю кцюкі і наперад =)