Дваццаць год - нармалёвая паўза паміж творчымі парывамі. У гэтым допісе можна было б проста прааналізаваць новую Мартыцу, дакладней, розніцу паміж Матрыцамі 20 год назад і цяперашнім сюжэтам. Мне нешта падумалася, што накласці свежы сюжэт на дзейсную сітуацыю ў нашай краіне можа быць, і цікавей, і карысней. Сваечасова.
Эпоха псіхааналітыкаў
Лана Вачоўскі, рэжысёрка стужкі, таленавіта прадае свой творчы прадукт і карпаратыўным акулам Галівуда, і маладым гледачам з генерацыі Z (каму каля 20), і тым, хто яшчэ застаў выхад першай трылогіі і падзенне Зіона.
У канцы 2010х людзі і праграмы (машыны, боты) знайшлі нейкі крохкі баланс, праз пастаяннае паўтрэнне, чытайце, абнаўленні версіі. Напрыклад, гульні Бінарнасць, якую сусветна прызнаны, але дыпрэсіўны геймдызайнер, Пол Робінсан (ён жа Нэа), пладзіць у сваім уяўленні. Такі сабе баланс, калі творчае становіцца выключна батарэйкай для рынкавага росту і задавальнення спажыўца. Што да нейкага часу адпавядала чаканням кліента. Вачоўскі прызнаецца праз герояў фільма, што запраўляла тут, у Матрыцы, Ворнэр Бразэрс і прадаць гэты сцэнар ім было вельмі няпроста.
Дык вось, трохі пра дыпрэсіўнасць галоўнага героя, праца ў крэатыўнай (чытай айці) індустрыі хаця можа быць вельмі прыбытковай, але цалкам апустошвае шмат каго, так і галоўнага героя. Пачынаюць працаваць прадказальныя сцэнары і шаблоны паводзінаў. Большасць становіцца ботамі - зомбі. Пачатая ў 90-х эпоха псіхааналітыкаў квітнее.
Гэта спустошанасць і з’яўляецца трыгерам, які запускае ўвесь дзвіж пад назвай Матрыца: Уваскрашэнне. Зноў агенты, зноў шмат агнястрэльнай зброі, каратэ, зноў пігулькі ў асноўным блакітныя, але і чырвоныя здараюцца.
Пошук сэнса
Дарэчы, калі вы бярэце чырвоную таблетку, вы не робіце выбар (як гэта было у першай часцы). Морфіус кажа, што вы проста пацвярджаеце, свой ранейшы выбар, які зрабілі дагэтуль. Таму з чырвонай таблеткай пачынаецца паход да вашай мэты. А дакладней пошук. І пошук чаго ж, вы запытаеце? Так, пошук сэнса. Сэнса жыцця.
Сучасная палітэканомія, выхаласціла чалавека менавіта да пошука сэнсаў. І, хаця трэба было добра папрацаваць, каб актывізаваць Нэо на гэты новы-стары паход да сэнсу, ён абраў нялёгкі шлях. Але сілёнкі ўжо ня тыя. Лётаць Нэа не можа, як было раней. Дарэчы малавата сілёнак было і 20 (дакладней 60) год назад, калі Нэа пагрузіўся ў сваё першае падарожжа да ісціны - пошука свайго сэнсу. І, бачыце, дэфіцыт кадраў, якія гатовы выйсці з зоны камфорта, сытага, але прадказальнага жыцця, застаўся. Таму, як і ў першых Матрыцах, Нэа застаўцца Абраным. Гэта такая іронія Вачоўкі: рэбзі, дык нічога ж не змянілася - кажа ён словамі разачараванага Абранага. Але не ўсё так адназначна.
Першая трылогія пасеяла паслядоўнікаў. І яны паверылі. Дакладней, яны пачалі шукаць сэнс жыцця. Сярод іх капітанка Багз. Канешне Нэа тут як сімвал, хаця і старэючы, але - легенда. І вось гэта змянілася. З’явіліся тыя, хто верыць. Новыя тэхналогіі, якія не толькі дазволілі выжыць людзям пасля эпік фэйла - падзення Зіона, але і пабудаваць больш дасканалую інфраструктуру. З’явіўся Іа - новы горад, дзе людзі прадумалі памылкі мінулай версіі і наладзілі ботаў і праграмы, якія будуць ахоўваць каштоўнасці людзей. Так-так - ад машын і матрыцы ў рэшце рэшт.
Фемінізацыя дабра і любоў
Раскрыем “недахоп сілёнак”. Якія б скілы Морфіус не загрузіў у Нэа. Неабходны быў яшчэ адзін элемент. Гэта жанчына. Дакладней любоў. Дарэчы для Ланы Вачоўскі, якая змяніла пол, гэта вылядае ўльтракансерватыўна - абраць у якасці другой паловы жанчыну. Пошук ісціны можа быць ў гетэрасэксуальнай пары - Трыніці і Нэа, дзе руліць першая. Таму гэты “яшчэ адзін шанец” гэта па сутнасці выхад Трыніці з матрыцы і яе драйв. Я не перамяншаю ролю Нэа, ён - крут. І кулю спыніць, калі трэба, і па каратэ ў яго някепска ідзе. Проста гэтак жа было ў першай часцы. Трыніці вяла і Нэа, такі флегма-інтраверт, ішоў за ёй. Таму што верыў у любоў. Дарэчы любоў дае двайны кактэйль: і шанс знайсці сэнс свайго існавання і змяніць свет.
Насамрэч, на баку дабра ў галоўных ролях выдзяляецца больш жанчын. Гэта і капітанка Багз, і сама Трыніці, і кіраўніца горада Іа - Ніоба (былая капітанка), і саксапільная хакерка мартыцы Саты. З іншага боку, зло прадстаўлена ў асноўным мужчынамі (Аналітык, сам Сміт, Меравінген), хіба толькі пару жанчын прамялькала ў атацы закінутых праграмаў на каманду капітанкі Багз у матрыцы.
Наогул, ва Ўваскрашэнні шмат адсылак на папярэднія версіі. Таму, калі вы не глядзелі арыгінальную Матрыцу, яе сіквелы Перазагрузку і Рэвалюцыю, вам прыйдзецца гэта зрабіць, бо сюжэт перапоўнены ўзгадваннямі, наратывы пераплецены, і без ведання іх гісторыі ўцягнутасць у сюжэт можа абмежавацца толькі задавальненнем ад круцейшай графікай і спецэфектамі кіно. Ці варта гэта часу?
Машыны, алгарытмы і недзе людзі
Але вернемся да Ўваскрашэння. У мартыцы (нашым “рэальным” свеце) на 99% праграмы, алгарытмы кіруюць людзьмі. Узгадваецца толькі некалькі стваральнікаў (можа яны таксама алгарытмы?!). Цэнтралізацыя. Сытасць. Камфорт. Такая лічбавая ўтопія. У рэале (гэта апакаліптычны сусвет) таксама з большага дамінуюць машыны і алгарытмы. Горад машын куды больш эфектней выглядае. Электрастанцыя працуе на энергіі заключаных ў капсулах людзей. Гэта іх асноўная роля там. Абслуга.
Людзі з свабоднай воляй кантралююць толькі невялікі горад Іа. Ім прыходзіцца шукаць кампраміс з машынамі, каб тыя, як мінімум, не асабліва імі цікавіліся, а лепш, каб дапамагалі ў даследванняў, напрыклад, вырошчваць, сапраўдныя трускалі, ці вучылі розным майстэрствам.
Але цікава, што на гэты раз матрыца не выглядае такой маналітнай і несакрушальнай, як у папярэдніх эпізодах. Яна больш стуктуравалася. Яе абслугоўваюць праграмы-мадальнасці з канкрэтнымі назвамі. Ёсць чарцяжы і адказныя за распрацоўку частак электрастанцыі і сэрца горада машын. Зло стала больш бачна і не так страшна, як гэта было 20 год назад. Хіба не пазітыў?
Анатомія зла
Яшчэ пару словаў наконт зла. Зло яшчэ не цалкам ананімізавалася. Ёсць каларытныя антаганісты: і аналітык, і сам Сміт, і яго рэплікі (агенты), і састарэлыя праграмы, якія маюць свае характары і эстэтыку. Агенты з акулярамі, высокія падцягнутыя, Меравінгены - таксама маюць свой брыдкі выгляд. Зло таксама вучыцца і становіцца гнуткім. Яно пераўтвараецца ў банальнасць: калег па працы, мужоў з дзецьмі. Карацей, звычайных абывацеляў.
Таксама, зло захоўвае свае папрэднія абалонкі: мае форму спецвойскаў, з аўтаматамі, ракетамі, верталётамі. Цікава, што зло пераўтвараецца таксама ў масы і зусім абязлічаных зомбі. І гэта маса можа рабіць усё, што будзе запрагравана ў іх стваральнікамі(?): нават кідацца на герояў з хмарачосаў, таму, што каманда такая паступіла.
Дарэчы не дарма слугаў зла называюць ботамі. Іншымі словамі, зло цэнтралізуе ўладу, пераўвасабляецца ў розныя матэрыяльныя формы і запускае алгарытмы знішчэння любові.
Боты ўсюды. Прыватнасць памерла, самы верны выбар - заставацца самім сабой ў гэтай кашы людзей(праграм) і машын. Што дарэчы Нэа і робіць, таму ён - Абраны.
Далей шукаць сэнсы ва Ўваскрашэнне вы можаце самастойна, як паглядзіце стужку. Іх там яшчэ досыць.
Толькі пачатак
Што яшчэ ў гэтым кіно важна? Яно добра накладаецца на сучасны крызіс у Беларусі. Канешне ёсць антаганісты і ёсць пратаганісты тыя, хто хоча знайсці новы сэнс свайго існавання, самастойна, не навязаны прапагандай капіталізма, ці таталітарызма. Хто з іх АМАП, Губазік, КДБ, міністэства інфармацыі, ці замежных справаў, ці ўрэшце само зло, вы самі можаце раставіць пасля прагляду кіно. Ёсць моцныя лідэркі Калеснікава - Трыніці, Ціханоўская - Багз, Морфіус - гэта Ціханоўскі ці Бабарыка (гледзячы, з якой пазіцыі глядзець). Необа - падобна да Алексіевіч занадта маралізатарствуе. А Нэа? Нэа - гэта беларускі народ. Які ў дэпрэсіі і падсаджаны на блакітныя таблеткі, але усё ж здольны супраціўляцца. Шукайце гэтыя аналогіі самастойна, бо не шукаць іх зараз немагчыма.
Наогул сам сюжэт вельмі такі наш, мясцовы. Калі, падаецца, што ўсё згублена, дыпрэсіўна і безпрасветна. Пасеянае узыходзіць і дае свае плады. Прама як у Караткевіча. Няма канца гісторыі, як гэта хоча дзейсны стан рэчаў ці містэр Зло. Героі арганізоўваюцца, паўстаюць. Імі рухае пошук сэнса свайго існавання, а дапамагае ім любоў. Ну магчыма любоў і самаарганізацыя дапаможа беларусам выйсці з крызіса і даць сабе яшчэ адзін шанец на ўваскрашэнне.