У маёй галаве паўстала думка зрабіць дзейнасць малых рэгіянальных ініцыятыў бачнай для ўсіх. Усяго свету. Мапа даступная для глядзення і дадавання - гэта рашэнне. У 2018 годзе з камандай Фаланстэра і актывістамі з Германіі мы пачалі двіж для рэалізацыі гэтай задумы па назвай Мапа заўтрашняга дня.
Рашэнне
Спачатку я шукаў гатовы код такой мапы на гітхабе. Гэты код мы маглі б выкарыстаць, сэканоміць час і пачаць “адкрываць” грамадскія ініцыятывы для іншых беларусаў. Тут жа гітхабе я пазнаёміўся з праектам kartevonmorgen.org, які ладзілі нямецкія актывісты.
Гэты праект меў вельмі падобны да маёй ідэі сэнс: зрабіць бачнасць грамадскіх ініцыятыў і ўстойлівага бізнэсу больш бачнай для грамадства. Нашы мэты выглядалі калі не аднолькава, то вельмі блізкімі. А тэхнічная частка была амаль гатова для нас. Патрабавалася толькі адаптацыя інтерфейса для Беларусі.
З мапай мы справіліся. На ёй з’явілася больш за 200 новых кропак, за якімі стаялі сапраўдныя ініцятывы з розных гарадоў і мястэчак нашай краіны. Сваімі падарожжамі мы пакрылі больш за 20 гарадоў і мястэчак Беларусі, раўнамерна раскіданых па ўсёй краіне. Удзельнікаў мапінга каштоўнасцяў было каля 300 чалавек.
Неабходнасць рэфлексіі
Гэты праект мы скончылі напачатку 2020 года. З-за інтэнсіўных сацыяльна-палітычнай сутуацыі амаль не меў часу напісаць свае думкі наўздаргон гэтай актыўнасці. У гэтым допісе хачу засяродзіцца на нашым даследванні - мапінгу каштоўнасцяў, якое мы рабілі паралельна папулярызацыі магчымасцяў мапы.
Мэта гэтага даследвання была: вызначыць топ-6 найбольш папулярных каштоўнасцяў, якія рухаюць грамадскімі актывістамі і набываюць нейкую форму праз іх дзейнасць, каб дадаць функцыянал на Мапу заўтрашняга дня.
Для наведвальнікаў мапы такая пазітыўная візуаалізацыя каштоўнасцяў ініцыятываў дала б магчымасць бачыць нематэрыяльны змест кожнай ініцыятывы, што б павысіла бачнасць ініцыятывы і прыцягальнасць для валанцйёрства ці пабудовы партнёрскіх сувязяў.
Мапінг
Мы прапанавалі удзельнікам даследвання/гульні спіс: салідарнасць, празрыстасць, аднаўляльнасць, чалавечнасць, справядлівасць і разнастайнасць.
Таксама ў кожным горадзе, які мы наведвалі, мы прапаноўвалі ўдзельнікам адказаць на некалькі пытанняў:
- Абярыце для сябе найбольш значную каштоўнасць з прапанаваных для вас каштоўнасцяў у сваёй грамадскай дзейнасці.
- Калі такой каштоўнасці няма сярод пералічаных, пазначце на аркушы паперы сваю і дадайце яе у агульны набор.
- Дайце калі ласка сваё вызначэнне абранай каштоўнасці, абмеркаваўшы яе ў групе.
- Як ваша грамадская дзейнасць (вашай ініцыятывы) дасягае абазначанай каштоўнасці. Праз якія канкрэтныя дзеянні вы імкнецісе да гэтага ідэала?
Ніжэй дадаю спіс каштоўнасцяў, прапанаваных замімі ўдзельнікамі:
арыгінальнасць, неябыякавасць, самарэалізацыя, самапавага, даступнасць, навуковы падыход, бяспека, адзінства, праактыўнасць, крэатыўнасць, роўнасць, супольнасць, узаемадзеянне, незалежнасць, экалагічнасць, талерантнасць, свабода выбару, свабода, настойлівасць, узаемадапамога, негвалтоўнасць, адкрытасць, мір, ідэнтычнасць.
Высновы з атрыманай інфармацыі
- Удзельнікі нашмат шырэй бачылі сваю каштоўнасную базу, чым прапанаваную намі. Гэта натуральна.
- Некаторыя каштоўнасці удзельнікаў перасякаліся з прапанаванымі намі, але ўдзельнікі абіралі свае, і сваіх большасць.
- Вызначэнні каштоўнасцяў вельмі плывучыя: часта пад рознымі словамі разумеюць адно і тое ж, часцей адна назва каштоўнасці разумеецца зусім па-рознаму ці наогул з’яўляецца зусім іншай каштоўнасцю (напрыклад, узаемадапамога і салідарнасць).
- Аб’яднанне адбывалася па слову, пасля давання вызначэння каштоўнасці мала хто мяняў групу, але былі такія.
Агульная каштоўнасць - незалежнасць
Калі мы прапаноўвалі чысты ліст для ўсіх удзельнікаў з пытаннем “Якую яшчэ каштоўнасць можна дадаць да гэтага спісу?”, часцей за ўсё ўдзельнікі абазначалі - незалежнасць.
Для мяне было найбольшым адкрыццём даследвання супольнасцяў, якія часта працавалі ў даволі вузкім праблемным полі, напрыклад: брудная вада, упарадкаванне двароў, дамашні гвалт, клубы вольнага часу, засмечванне лясоў, рэстаўрацыя будынкаў і інш. Цікава, што ніводная з ініцыятыў не ставіла першай мэтай незалежнасць краіны. У той жа час гэта каштоўнасць апынулася скразной і самавызначанай.
Усходы і новы засеў
Мы рабілі гэта даследванне перад падзеямі 2020. Падзеі дваццатага году паказалі, якія каштоўнасці беларусы рэалізавалі на поўніцу праз свае ўчынкі: гэта і салідарнасць, негвалтоўнасць, справядліваць, самапавага пры адстойванні сваіх правоў. Таму свабода выбару таксама выйшла на адзін з першых шэрагаў у каштоўнасцяў нашай грамадзянскай супольнасці. Незалежнасць таксама пачала рэалізоўвацца праз дзеянні рэйкавых партызанаў з пачаткам вайны, а таксама беларускіх добраахвотнікаў на ўкраінскім фронце, дзе шмат хто звязвае свой удзел у гэтым канфлікце з абаронай незалежнасці нашай краіны.
Зараз большасць ініцыятыў, якія заходзяцца на Мапе заўтрашняга дня, перасталт існаваць. Большасць было разбурана рэпрэсіямі. Некаторыя зніклі арганічна, выканаўшы сваю задачу ці проста натуральна распаўшыся праз унутраныя падзеі. Таму актуальнасць новага засеву ініцыятыў мае месца. Гэту сяўбу змагу зрабіць ужо ў якасна новых умовах у маёй краіне.
CTA для новага засеву
- Падрыхтаваўся лепей да занатоўвання праз відэа запіс, фота ці запісу тэкстам адразу пасля падзеі, калі яшчэ свежыя ўспаміны і памяшчаў здабытую інфу ў клаўд.
- Дадаў больш пытанняў да аўдыторыі на ўключанасць: што ў вашай дзейнасці для вас першаснае, прытрымлівацца мэты ці каштоўнасці(набору); як вы вызначылі гэту каштоўнасць для сябе перасанальна; як гэта адбывалася ў калектыве.
- Дадаў пытанні сабе па структуры даследвання: як адбываецца вызначэнне зместу каштоўшнасці сярод удзельнікаў, якое вызначэнне абіраецца па выніку калектыўнага працэса.
- Стварыў нейкую сістэму хуткай прыярытызацыі каштоўнасцяў, сярод супольнасці, падчас мапінга.
- Вядома арганізаваў дадзеныя праз табліцы і формы, якія можна было запоўніць пры камунікацыях з кожнай супольнасцю.