Пра лумія можна пісаць шмат, ды і не хопіць аднаго паста напісаць пра некалькі год як уласнага досведу так і таго, што даводзілася назіраць у іншых праектах. Але тэма назрэла і буду выкладаць яе па ходу практычнай дзейнасці.
Электронны ўдзел
Лумія - гэта анлайн пляцоўка (з адкрытым і свабодным кодам), якая дазваляе абмяркоўваць і прымаць рашэнні ў арганізацыі або супольнасці, у лепшым выпадку кансэнсуальныя рашэнні. Выглядае пляцоўка як форум з магчымасцю рабіць галасаванні па абмяркоўваемым тэмам. Іншымі словамі, ўсім знаёмы ўэб-форум у каманды распрацоўшчыкаў люмія пасля падзей у Амерыцы і свеце набыў новы сэнс.
Пад’езды шматкватэрных дамоў
Учора меў размову Таццянай Сіпачовай з Мінска, якая займаецца развіццём ініцыятывы ў пад’ездзе па арганізацыі жыхароў для рашэння агульных праблем. Мы прагаварылі магчымасць інтэграцыі лумія ў жыццё мясцовай супольнасці.
Сярод магчымых плюсаў мы адзначылі:
- Павелічэнне ўключанасці жыхароў у абмеркаванне бягучых агульных праблем, асабліва тых, у каго няма магчымасці прысутнічаць на сустрэчы.
- Павелічэнне празрыстасці абмеркавання. Іншымі словамі, павелічэнне кіруемасці працэса і даверу жыхароў да дзейнасці актыўнай меншасці.
- Балансаванне актыўных прамоўцаў, і тых хто звычайна маўчыць. Бо часта адзін або два гаваруна могуць расцягваць афлайн сустрэчы на гадзіны і не даваць іншым выказацца.
- Аптымізацыя удзелу. Магчымасць складаць папярэднюю павестку сустрэчы і не сядзець гадзінамі, каб дайшлі да твайго пытання.
Сярод існуючых выклікаў:
- Не ўсе, асабліва старыя людзі, могуць мець доступ у інтэрнэт.
- Перагаранне ініцыятара інтэграцыі прылады ў афлайн жыццё. Напрыклад, пад цяжарам песімістаў або адсутнасці прывычкі занатоўваць абмяркуемае анлайн.
- Негатоўнасць да нелінейнай інтэграцыі, гэта значыць, што далучэнне большасці жыхароў пад’езда да абмеркавання будзе праходзіць доўга.
Наконт нелінейнай інтэграцыі распацавалі наступную схему. Выкарыстанне пілота спачатку з 2-3 кватэрамі і пасля плюсаванне па 1-2 кватэраў, якія зацікаўлены ў абмеркаванні або сачэнні за абмеркаваннем агульных праблем.
Таму магчымая крокі могуць выглядаць так:
- 3-4 кватэры пачынаюць абмяркоўваць праблемы, якія тычацца іх.
- Пры абмяркаванні 2-3 пытанняў, можна запрасіць 1-2 новыя кватэры, якія будуць датычныя новых агульных праблем менавіта з гэтымі новымі кватэрамі.
- Праз некаторы час дадаваць яшчэ 1-2 кватэры з новымі праблемамі.
- Калі назбіраецца ядро (7-10 кватэр) актыўных абмеркавальшчыкаў, зрабіць прапанову на агульным сходзе пад’езда выкарыстоўваць прыладу для папярэдняга абмеркавання задач, або для вядзення зацемак афлайн сустрэч для тых хто не прысутнічае.
Якія былі думкі, для большай аптымізацыі працэса:
- Выкарыстоўваць звароты @, каб прыходзіла паведамленне на мэйлы мэтавым удзельнікам.
- Падшываць значныя файлы ў тэмы з абмеркаваннямі.
- Кожны ўдзельнік піша [Імя-Прозвішча-кватэру-паверх] у сваім ніку для адназначнай ідэнтыфікацыі.
- Складаецца 2-3 пункты правілаў паводзінаў у лумія групе, каб пазбегнуць троляў і флэймераў.
З лічбавай гісторыі
Вядома, што інтэграцыя сродкаў электроннага ўдзелу будзе праходзіць нягладка, але сучасная лічбавая гісторыя Беларусі мае падобны досвед. Напачатку 2000х актыўна развіваліся лакальныя дамашнія камп'ютарныя сеткі. Гэта нізавая ініцыятыва грамадзян, збольшага аб’ядноўвала маладых грамадзян і была прысвечана баўленню часу (кампутарныя гульні, знаёмствы, чаты, раёныя форумы) і сумеснаму выкарыстанню тады яшчэ не такога распаўсюджанага хуткага інтэрнэта. У сярэдзіне 2000х гэта ініцыятыва была вынішчана заканадаўствам і дзейнасцю камерцыйных правайдэраў.
На сёння праблема даступнасці інтэрнэт пройдзена. Таму варта ўзгадаць, што ужо было зроблена папярэднікамі і выкарыстаць лічбавыя тэхналогіі для рашэння агульных праблем пад’езда.
Фота з галоўнай старонкі сайта loomio.org