Гэта невялікая падсумоўка чарговага цыкла размоў пра супольнасці - Практычная сацыятэхніка. Дзякуй усім госцям за сумеснае мысленне. Выкладаю свае думкі, якія мрояцца ў маёй галаве ў выніку нашых размоваў. Я адмыслова пакідаю зацікаўленым меркаванні госцяў для самастойнага аглядання, а натую тут тое, што мяне ўзрушыла і прымусіць далей паглыбляць мысленне супольнасцяў. Таксама магчыма гэтыя зацемкі будуць цікавыя як практыкам, якія яшчэ не спрабавалі рэфлексаваць сваю дзейнасць, так і тым, хто робіць першы крок у свет супольнасцяў.
Пачну з Пётра Маркелава, тут ключавыя словы аптымізацыя, “дыктатура” дзеяння і рэсурсныя цэнтры.
У свой час я таксама шмат часу ўдзяляў аўтаматызацыі ў дзейнасці групы/калектыву/каманды. Гэта аўтаматызацыя сапраўды давала эфекты. Але ці доўга тэрміновыя? Над гэтым пытаннем яшчэ варта памысліць. Пакіну тут некалькі думак. Першае, супольнасць – гэта жывы арганізм. А жывое часта імкнецца ствараць запас, празмернасць (два вока, дзве рукі і т.п.). Гэта празмернасць і нелінейнасць дае дадатковыя магчымасці і выбар. Аўтаматызацыя дзейнічае ў адваротным кірунку, зменшае празмернасць і аптымізуе.

Другое. Паўтараючаяся камунікацыя хаця і нудная, але будуючая, значыць будуючая калектыўную ідэнтычнасць. Таму, калі супольнасць аддае шмат паўтараючыхся дзеянняў машынам (штучнаму інтэлекту ці нейкім аўтаматызацыям), ці не выключаецца гэты інструмент базавы элемент самой супольнасці – камунікацыю? Урэшце, ШІ ці аўтаматызацыя, забірае досвед асабліва ў тых, хто толькі пачынае сваю навігацыю ў супольнасцях і не дае зрабіць свае памылкі.
Таксама мы прагаварылі грантавую сістэму, якая разбурае супольнасці, бо прапануе рыгідную мадэль паводзінаў. Гэта рыгіднае (неадаптыўнае) “планаванне” часта не адпавядае выклікам ці бягучым патрэбам “grass-root” груп.
Цікава, што знайшоў яшчэ доказ “дыктату дзеяння” (дзеякратыі, doocracy). Пётр пазначыў дзеякратычную лідэрскую мадэль праз самавызначаную ролю “дыктатара”: індывідульнага ці калектыўнага, які праз сваю чыннасць вызначае лінію развіцця супольнасцяў. Далей можа быць накапленне крызісаў (канфліктаў) і гэта мадэль лідэрства замяняецца на тэкст (правілы і іерархіі - рады і т.п.).
Аляксандра Гушча, гутарка пра псіхагеаграфію і магчымасці.
З Аляксандрай мы глыбока пагрузіліся ва ўрочышча, якія з’яўляюцца не толькі геаграфічнымі мікраландшафтамі (адметнасцямі), але таксама месцамі, праз якія будуецца светапогляд мясцовых. Розныя ўзаемадзеянні: гаспадачыя, рэкрэацыяйныя, сацыяльныя, – даюць пэўныя каардынаты, праз якія мясцовыя (свае) вучацца ацэньваць і будаваць межы. Хаця ўрочышча – гэта статыка для аўтсайдара, для “свайго” – гэта дынаміка адносінаў.
Наконт межаў “свой – не-свой” яны пачынаюцца ад візуальнага (не там паставіў плот, ці заараў сцежку) і заканчваюцца (сімулякрамі) назвамі, якія значаць толькі для інсайдэраў (удзельнікаў) мясцовай супольнасці рэсурс, час, месца – частку ідэнтычнасці (Поповэ, Крута доліна, Масцец, соткі і інш).
Другі кірунак размовы, якія мяне прымушае працягваць мысленне – гэта супольнасць вакол чалавека (творцы). Ці гэта сапраўды супольнасць? Гэта дарэчы пераклікаецца з размовай і з Вячаславам і з Пятром наконт: суб’ект ці не суб’ект супольнасць, быць супольнасці ці мець “супольнасць”. Калі мы ведаем вызначэнне супольнасці мы можам даволі лёгка адпавесці на гэтыя пытанні вышэй. Але з дакладнасцю пакуль бракуе. Таму пакуль бачу два выхады. Ці перавызначыць “супольнасць”, значыць, дадаць атрыбуты, ці выбраць іншае слова. Напрыклад, “супольнасць” вакол таленавітага чалавека, можа быць проста яго/яе прыхільнікамі, фанатамі, аматарамі, паслядоўнікамі, заўзятарамі. Такім чынам, можа будзе разумець(!), пра што ідзе гаворка.
Бо калі мы не ведаем, дзе веда заканчваецца і колькі будзе каштаваць яе прымяненне, мы не зможам ужыць гэту веду. Канешне яе можна ўжыць, але яна не дасць вартасці размове і тым больш справе.
Вячаслаў Радзівонаў пагрузіў мяне ў вартасці, калямузыку і гістарычны аптымізм
Тут мне быў цікавы кірунак размовы пра пакаленні і перадачу досведу, дакладней, адсутнасць пераемнасці. Гэты разрыў я заўважыў таксама ў сваіх ранніх назіраннях, яшчэ 2000х. Часта ўзнікала нешта “першы раз” (першая платформа для чагосці, першая спатканне опенсорс супольнасці, першы друкарскі кааператыў, першы пірацкі рух і т.п.). Часта гэта “першае-другое” з новымі людзьмі было пасля таго, як знікала “першае-першае”.

Для мяне гэта падзея “першасці” кажа пра пэўную дыстанцыю і адсутнасць звязанасці на (мега)узроўні, узроўні ўяўных супольнасцяў (як нацыі, народаў і т.п. сімулякраў). Іншымі словамі “адсутнасць звязнасці” не праблема мікрасупольнасці. З аднаго боку нічога кепскага ў адсутнасці звязнасці няма. Супольнасць перажывае ўнікальны досвед і гэта аднолькава важна і для першай-першай групы і для першай-другой.
Але з другога боку наступнае пакаленне, магло б … і тут можна пералічаць згубленыя магчымасці. Вырашаць нешта больш складанае, ці мець больш магчымасцяў і выбару для рашэння бягучых праблем. Абазначыць нейкую мэту, якая б ачаравала большую колькасць людзей і тым самым пашырыць свае межы і т.п. Вось гэтая “перарывістасць”, стварае заганныя колы гісторыі. І дарэчы адно з гэтых колаў перажываю я сам, калі жыву ў выгнанні. Уяўляю сябе Міцкевіча ў Турцыі, які піша свае геніяльныя творы... =)
Чарговы раз усплыла тэма пра супольнасць вакол творцы. Гэтым разам быў “Двіж” Каржа. Я пакуль не пагружаўся ў гэту з’яву глыбока, зраблю пазней, бо адразу некалькі крыніц чую яе як прыклад “супольнасці”. Зноў паўстае пытанне “быць ці мець”, а адказ на яго паўстае з уласна – дэфініцыі “супольнасці”. Дадам яшчэ адну важную перспектыву: “быць” для заўзятара, можа добра пасаваць да “мець” для прадзюсара (ці мэнэджэра) спевака. Але як тады наконт аўтаноміі, эмансіпаванасці і суб’ектнасці, якія хоча рэалізаваць жывы арганізм. Іншымі словамі, адносіны дарослы-дарослы і на дзіця-бацька. Нават далей можна ўвесці паняцце “кампліментарнасці” ці “хімерычнасці” адносінаў паміж супольнасцямі ці чалавекам-і-супольнасцямі. Магчыма ў якіх-небудзь наступных стрымах паразважаем гэтыя пытанні з госцем практычнай сацыятэхнікі. Дарэчы пачаў рыхтаваць наступныя стрымы, за якімі можна сачыць на маім канале.
Калі вы дачыталі да канца невялікія абвесткі. Маю кнігу пра супольнасці можна набыць тут:https://buymeacoffee.com/talashby/extras а аўтарская сустрэча са мной адбудзецца ў Варшаве 20 чэрвеня 18:00 на кааператыўнай ферма “MOST” (побач з ul. Gwintowa 2) Дакладнае месца.