Як будаваць абарончы вал альбо Polska walcząca

Сярод сваіх вучняў маю некалькі польскіх падлеткаў, якім раблю заняткі англійскай мовы. У адным з заданняў ім на свой будучы экзамен неабходна зрабіць "апісанне кнігі, якую чытаю". Падлеткі чытаюць не шмат, але адзін з вучняў сказаў мне:

- Хіба распавяду пра Kamienie na szaniec.

**па-беларуску гэта назва гучала бы "Каменне для абарончага валу". 

Пасля яшчэ некалькі маіх студэнтаў распавялі пра гэта чытво. Вырашыў спачатку проста пагартаць інтэрнэт. Пасля знайшоў экранізацыю аповесці Каміньскага з 2014 году (даступна на ютуб). І праглядзеў. 

...

Узгадваю канец кастрычніка 2022 году. Калі палітычная паліцыя ўварвалася у мой дом, пасля вывелі мяне ў двор і крычалі:
- Ты наш палонны!
 Гэта выглядала, як арыштоўвалі і запужвалі напачатку, аднаго з галоўных герояў кіно Рудога напачатку.
 Яшчэ раней, у 2006 годзе, калі я сядзеў з паламаным пальцам пасярод пакою акружаны раз'юшанымі амапаўцамі. Тыя кожныя некалькі хвілін падыходзілі і білі мяне.
Палітычная паліцыя 17 год назад рабіла тое самае, што і ў 2022... пачатку 1940х гестапа. 

Я выжыў, і пасля першага, і пасля другога разу. Калі першы раз у 2006 годзе даў мне разуменне, што прадстаўляе сучасная акупацыя Беларусі. Другі раз у 2022 я быў гатовы да ўсяго. І казаў беларускаму гестапа ў твар:
- Я вам не давяраю. Хіба магу памаліцца за вас богу. 
І гэта падзейнічала. Яны перасталі патрабаваць паролі ад майго кампутара, наогул я перастаў ім адпавядаць і яны адсталі. Вядома, яны катавалі яшчэ нейкі час, але ўрэшце адсталі. 

...

Калі глядзеў стужку Kamienie na szaniec, адчуў тыя самыя вайбы. Складана перажываць падобны досвед нават, калі ведаеш, што зараз гэта проста кіно. Рукі трасуцца і слёзы льюцца з вачэй і заліваюць клавіятуру. Хочацца спыніцца. Але тут важна памяць і перапрацаванне траўмы і гістарычнай, і сучаснай, і калектыўнай, і ўласнай.

...

Лёс большасці з герояў Каменняў трагічны, як лёс абодвух герояў Сотнікава (Быкава). Аднак, калі ў герояў твора Быкава няма нейкай базы (zaplecza), яны прадастаўлены сабе і робяць свой каштоўнасны выбар, героі Каменяў, усё ж скіраваны: яны ў структуры, у нейкай значнай мэце, у тым самым szańcu свайго.

Гэта кіно можа быць складаным і для падлеткаў і для дарослых. Але варта. Калі я быў падлеткам, які заўважаў несправядлівасць і верыў (веру і зараз=)) у ідэалы і нават прачытаў Сотнікава ў школе. Зараз тое даўняе нуднае чытво мне дапамагае разумець гэты свет шырэй і глыбей. 

.....

Kamienie na szaniec запускае рэфлексію да рэфлексію, якая будзе дарэчы і да часу не толькі польскім тынэйджэрам, але і беларускім. Беларусь падчас акупацыі была ў час Другой сусветнай, яна зараз у акупацыі імперыі, маскалёў са сваім губернатарам. Калі вы сумняецеся, паглядзіце гэта кіно і аналогіі самі прыйдуць вам у галаву, не з фільмаў, але з жыцця ў сучаснай Беларусі.

Я рады, што польскае грамадства ўмела вальчыць і ганарыцца сваім шляхам не для савецкага саюзу ці сталінаў, але для сябе самога, для вольнага краю і магчыма паказвае прыклад, як будаваць гэты "абарончы вал".

Праглядзець стужку можна тут: