Чалавека заўсёды вабілі гісторыі. Сённяшнія сродкі камунікацыі даюць магчымасць збіраць гэтыя гісторыі з усяго свету ды яшчэ хутчэй.
Перад вамі палатно розных колераў і жаданняў. Любоў, праца, грошы, раставанне, вера і грэх, прыгажосць, маладосць, старасць…лёс. Спробу сабраць букет чалавечага досведу.ў 83 хвілінах тэлефільма “Чалавек” і канцэнтравана выціснуть на гледача зрабіў француз Йон Артус-Бертрандам, які па сумяшчальнасці журналіст, экалагічны актывіст і фатограф больш з чым 40 гадовым стажам. Усе гэтыя захапленні стваральніка адпячаталіся на змесце і мэце твора. А твор мае намер не прота пагрузіць у чалавечыя перажыванні, а ўцягнуць вас у стварэнне міравой двіжухі.
Усёды адчываецца рука фатографа. Панарамныя краявіды пустыні, мора, стэпаў, гарадоў, вытворчасці і звалкі разбаўленыя музыкай зачароўваюць. Мантаж дасканалы… на тварах бачна ўсё: маршчынкі, эмоцыі, ролі. Так дакументальнае кіно становіцца вельмі рэалістычным… не ў сэнсе фактаў, а візуальна і эмацыянальна. Мантаж бярэ ў палон.
Згодна задуме аўтар стужкі спрабуе навесці масты паміж людзьмі, але пасля першага прагляду ў яго атрымалася навесці больш жалю і разважанняў пра “сістэму”. Героі звяртаюцца са сваімі праблемамі да саміх сябе, ураду або бога. Цікава, што пытанне пра тое, што дапамагчы самі сабе магчыма ў супрацы - талакой - маўчаць. Людзі не просяць, але кідаюць пассажы, кшталту: “Беднасць - гэта такі стан” - кажа састарэлы лацінас, падаецца, з Чылі або Уругвая, “Я прыцягальная знешне, гэта мой недахоп. Я хачу глыбіні адносінаў і жорсткай любві” - выдае дзяўчына ў хіджабе, “Больш я свой бізнес яму не аддам за так”, - выпальвае са злосцю абмануты прадпрымальнік з Бангладэша. А што рабіць гледачу?
Пасмакаваць стужку варта. Яна ўжо раскідана па ютубу ў розных версіях (афіцыйна зрабілі нарэзкі у 8 варыяцыях). Перад праглядам будзьце гатовы да дажду. Перад вамі паўстане град лёсаў. Можна вымакнуць, высахнуць і пайсці далей. А можна прапусціць іх праз сябе. На кожны не больш за 30-60 секунд. Выклік?
Тут будзе усё ад чалавека: і жаданні, і характары, і трошачкі мараў. Глядзім =)
Фота саскрынена з самаго фільма.