Мова тут каралева

З часу, калі пачаў інтэнсіўна вучыць польскую мову, прайшло больш за паўтары гады. Менавіта тады вырашыў, што тут буду з полякамі мешкаць. Хаця далося гэта выпрабаванне не сказаць, каб па маслу.  

З часу, калі пачаў інтэнсіўна вучыць польскую мову, прайшло больш за паўтары гады. Менавіта тады вырашыў, што тут буду з полякамі мешкаць. Хаця далося не сказаць, каб па маслу. Вучыў з паўзамі ў залежнасці ад настрою, прыярытэтаў сілаў духоўных і фізічных. Наогул першы год прыбывання тут меў вельмі абмежаваные камунікацыя па-польску. Больш часу факусаваўся на прыродзе.

Але ў вывучэнні польскай мовы хіба, як у кожнай мове, мусіш прайсці праз: слуханне, чытанне, размову і пісанне. Гэта такая песня "чацвёрачка", з якой не выкінеш слова.

Беларусы прывыклі ўважліва прыймаць сігналы знешняга свету. Таму слуханне і чытанне далося нескладана. Найбольш складна далося пісанне і размова -- бо гэта прадакшн. А прадкшн перфарматуе рэальнасць, што беларусы не вельмі часта робяць=) (Сама)іронія.

У лютым здаваў іспыт сертыфікацыйны на B1. Справіўся лепш, чым добра - у суме 81%. Вынікі паказваюць (таблічка ніжэй), як я засвоіў граматыку, слуханне і чытанне. З пісаннем і размовай таксама добра, але не так аж добра як з папярэднімі трыма паказчыкамі - 62% і 70% адпаведна.

Як рыхтаваўся гэты год да іспыту? Слухаў шмат цікавых для мяне падкастаў, польскай музыкі, навінаў, трохі паглядваў кіно, скончыў дуалінгу. Меў і маю 1-2 разы на тыдзень размовы з носьбітамі польскай мовы і з паланісткай з Беларусі. Я таксама пагрузіўся больш у польскае грамадства: працаваў у Макдональдзе, запісаўся на доўгатэрміновыя курсы па пчалярству, праводжу заняткі англійскай з некалькімі польскімі носьбітамі, дзе часам ужываю польскую мову. Іншымі словамі, я сацыялізаваўся (асімілаваўся? - не) і ствараў сабе магчымасці ўжываць польскую мову натуральна. Былі выпадкі, калі прыходзілася стварыцца з палякамі па-польску, ці напрыклад, інтэгравацца за чаркай віна. Але гэтыя спосабы хутчэй выключэнне.

Вакол мяне ўзнікла невялікае кола знаёмых і калег, з якімі атрымалася перапісвацца па справах, таксама камунікаваць у рэале. Гэты момант я вельмі цаню. Калі, хто хоча рэцэпт менавіта -- такі ён ёсць. Ён без рвання сракі і бягоў навыперадкі для здавання нечага, такі натуральны łuzik =) шмат у чым прыносіў задавальненне.

З лютага я прасунуўся наперад у размоўнай. Таму ў бліжэйшыя паўгады буду пракачваць пісанне розных тэкставых формаў. У наступны годзе паспрабую B2.

Хачу найперш даследваць і потым перфарматаваць свет вакол сябе. Мова - тут каралева.