У верасні на майстар класе я зрабіў свой вершы куш – вулей з саломы. Справа мяне захапіла. Закупіў усё неабходнае працягнуў справу і зрабіў свой другі вуль. Зараз думаю пра трэці…
Пчалярства ў кушках – гэта асобны від пчалярства, пра які буду пісаць падчас свайго першага году больш. Яшчэ наперадзе.
А гэтым тэксце я апішу, як сабе зрабіць вуль з саломы. Гэты матэрыял-інструкцыяможа быць цікавы ўсім, хто хоча займацца арганічным пчалярствам і захоўваць сваіх пчол у экалагічных доміках. Мець рэлаксуючае і стваральнае хобі, ці лепей разумець еўрапейскую традыцыю пчалярства.
Дарэчы, калі хочаш атрымаць кансультацыю анлайн ці майстар-клас у рэале, пішы, дамовімся на кошт ці на час. Я знаходжуся побач з Варшавай.
Нарэшце. Нам спратрэбіцца (1) нейкі інструмент і (2) матэрыялы.
Матэрыялы
Нам спатрэбіцца два асноўных матэрыялы: салома і палоскі вярбовай лазы.
Жытняя салома мусіць быць роўная – гэта значыць не з цюкаў пасля камбайнаў, але акуратна зрэзаная сярпом. Яе можна набыць. Не проста. Калі папытаць у розных вёсках, ці майстроў, якія нешта робяць з саломы. знайсці магчыма. Ёсць іншы і больш устойлівы варыянт. Пасадзіць жыта самаму ў сябе на дзялцы. Невялікі кавалак 10х10 метраў. Менавіта жыта, бо каласкі пажадана мець не менш за 1 метр. Самой ці самаму, альбо замовіць у нейкага фермера, каб пасадзіў вам жыта ў сабе. Ці калі жыта ўжо нейкім фермерам пасаджана папрасіць, каб яго не малолі, а для цябе зрэзалі і прадалі.
Другі рэсурс – гэта палоскі вярбы аднагадовай. Тут таксама ці набываеце гатовае. Ці самі нарыхтоўваеце. Ідзеце ўздоўж сельскіх дарог і здабываеце лазу. Пасля яе наразаеце ў некалькі палосак, здымаеце кару. Глядзіце ў гэтым відэа паказана як гэта рабілі нашы еўрапейскія прашчуры. Мыслю, што знайсці лазу будзе меншым выклікам, чым салому. Аднак калі не знайшлі, можна выкарыстаць кусты ажыны, маліны, ці наогул нейкага пластычнага куста.
Вядома, чым даўжэй палоскі, тым лепей. На мой погляд 1 і больш метра будзе аптымальна, як лазы так і жыта.
Відэа ніжэй паказвае і нарыхтоўку матэрыялаў і сам працэс.
Інструменты
Тут даволі просты набор і магчыма ў вас ужо амаль усё будзе дома ці на лецішчы: (1) секатар, (2) вядро, (3) ігла, (4) конус, (5) лінейка, (6) распрыскач, (7) канцэлярскі нож. Першыя тры абавязковыя элементы без астатняга магчыма зрабіць.
Насамрэч гэта ўсё, што патрэбна і нават больш.
Зараз разгледзім кожны з інструментаў больш дэталёва.
Секатар ручны. Гэта прыстасаванне будзем выкарыстоўваць для падрэзкі лішняй саломы і лазы. Таксама для вастрэння лазы. Напрыклад, я пакуль выкарыстоўваю нажніцы, якія вы бачыце на фота.
Вядро. Можна звычайнае на 10 літраў. Але таксама можна нешта, што засталося пасля будоўлі на 15-18 літраў пластыкавае. У ім мы будзем размочваць лазу перад пляценнем. Чым больш вядро, тым больш там змесціцца лазы. Чырвонае вядро на фота.
Ігла. Тут хіба можа быць і самае складанае і самае простае. Я замаўляў іглу ў адмысловым склепе, які спецыялізуецца на рабленні вырабаў з саломы. Аднак такая ігла каштавала дорага 40 даляраў.
Ёсць больш танныя рашэнні. На розных відэа ў інтэрнеце бачыў, што майстры робіць падобнае проста заточаным на востра невялікім тонкім кійком з цвёрдага дрэва. Яшчэ опцыя гэта замовіць у каваля ці гіка, якія любіць працаваць з металамі нешта падобнае.
Конус. Першы вулік я рабіў без конуса на самім майстар-класе. Але другі ужо з конусам, які раздрукаваў на тры дэ друкарцы.
Усечаны конус мусіць быць пустым унутры, маючы толькі сценку. Дыяметр мусіць адрознівацца, але не радыкальна. Мы выбачыце на фота вышыня конуса 10 см, а розніца вялікага і малога дыяметра 1 см. Вядома тут могуць быць густы і мэты розныя. Я карыстаю дыяметры, адпаведна 4.5 і 5.5 см.
На відэа вы можаце ўбачыць, што майстры маюць падобны конусаў ці нават цыліндраў некалькі. Усе залежыць, якой таўшчыні слой саломы вы хочаце мець ад гэтага падбірайце конус. Дарэчы, калі няма часу ці грошай, пашукайце дома які пластыкавы стакан і выражце дно, ці проста вазьміце пластыкавую каналізацыйную трубу патрэбнага вам дыяметра.
Лінейка. Тут пытанне персанальнага вокамера. Калі вы можаце добра вокам лавіць геаметрыю, можна і без лінейкі. Я часам правяраю, каб дыяметры на крыж былі больш менш аднолькавыя, бо ў працэсе раблення можна будзе дагінаць толькі дыяметр які вы робіце апошнім. Замест лінейкі можа быць метр, або проста нейкі кіёк з патрэбнымі засечкамі.
Распрыскач. Ён нам спатрэбіцца, каб змочваць салому. Са змочанай саломай працаваць нашмат прыемней. Яна больш пластычная і паддатлівая да змены формы. Бо найбольш у справе пляцення вуля стамляюцца рукі. Замест распрыскача можна карыстаць душ. Я ў звычайна душавой кабінцы змочваю салому.
Канцэлярскі нож. Можа спатрэбіцца пры стварэнні лятка.
Параметры вуліка
Тут таксама залежыць ад таго, якая ў вас мэта пляцення. Дэкаратыўны вулік, ці рэальны. Калі дэкаратыўны, рабіце любога, якога пажадаеце памеру.
Калі хочаце рэальны вулей, тады ён мусіць быць не менш за 80-100 літраў аб’ёму ўнутры. А магчыма нават і большы бо калі туды вы хочаце засяліць добра населеныя расы (як бакфаст), ёй будзе складана туды змясціцца пры меншых аб’ёмах, ды яшчэ складаваць мёд ці іншы прадукты.
Я прапаную такія прыблізныя памеры для ссечанага конуса. Верхні унутраны дыяметр 15 см ніжні 35 см. Вышыня 50 см унутры. У выніку мы атрымаем нашы 100 літраў аб’ёму. Можаце паспрабаваць іншыя параметры. І улічвайце, што сценкі вуля будуць мінімум 3-4см.
Падрыхтоўка матэрыяла. Перад пляценнем
Лаза. За некалькі гадзін да пляцення трэба дадаць у вядро з вадой. Асабліва калі гэта ў вас не свежая лаза, якую вы ўчора нарыхтавалі самі. Некаторыя раяць гэта зрабіць нанач перад днём працы. Але я заўважыў, што дадаванне лазы ў цёплую ваду за гадзіну робіць яе вельмі пластынай і зручнай ля працы. Плюс лаза не перамакае.
У гэты час можна секатарам навастрыць абодва бакі лазы. Гэты вострыя бакі дазволяць нам пры пачатку і сканчэнні лепей мацаваць лазу і наогул больш эстэтычна пераходзіць з адной палоскі лазы на іншую.
Увага!
Па сканчэнні працы, ці калі пажадаеце зрабіць паўзу, проста дастаньце лазу і выпраміце. Яе можна прамочваць-сушыць некалькі разоў без згубы якасці.
Салома. За 10-15 хвілін да працы варта добра прамачыць салому прыскачом. Я раблю гэта пад душам. І рукамі трохі прыгнятаю верхавіны. Яны найбольш крохкія, таму добра, калі яны прапітаюцца вадой больш. Насамрэч плюсы душа ў тым, што можна размясціць салому верыкальна да гары нагамі і прамачыць раўнамерна. Прыскачом магчыма таксама такое, але тое будзе шмат валтузні з саломай. А на мой погляд чым меней тузаеш салому тым лепей. Бо збіранне саломы ў роўныя снапкі не так хутка і даволі працахлонна. Пакуль мой выбар душ =)
Увага!
Каб адчуць сваю порцыя саломы для адной лекцыі вязання спрабуйце першы раз размачыць толькі колькі можаце ўзяць двума рукамі ў ахапку.
Я не ведаю як будзе паводзіць сябе салома пры яе некалькі разоў высушванні. Ды і вільгаць у доме разводзіць не прыпадае калі размачыьц за вялікую колькасць саломы. Праз нейкі час вы зразумеце сваю порцыю на раз і будзеце браць столькі колькі патрэбна.
Інструменты і матэрыялы прыгатаваны, таксама мы разумее што робім, зараз апісваю алгарытм.
Алгарытм
Крок першы. Верхавіна
Вуль пачынаем плесці зверху. Спачатку робім “слімака”. Яго найбольш складана рабіць, бо трэба гнуць салому і насамрэч вельмі моцна на малых дыяметрах. Таму раю салому размачыць найбольш. І варта пачынаць з больш тонкага пучка.
Пакуль я ў працэсе вынаходніцтва майго найбольш зручнага метаду пачатку ”слімака”. Спосаб, якому я навучыўся на майстар класе. Бяру 15-20 саломін даўжынёй каля метру. Выраўніваю іх па ссечанаму нізу. Перавязваю дзесці пасярэдзіне па шырыні 10-12см палоскай лазы. Пасля загінаю перавязаны пучок пасярэдзіне. Плаўна, каб салома не крухнула. Далей пачынаю сплятаць гэтыя паловы 3+ абаротамі лазы.
Укладаць новы пучок саломы 5-10 штук варта як мага ў сярэдзіну, каб яе пасечаныя края не былі бачны. Бо чым больш сплецена салома паміж сабой унутры, тым лепш.
Крок другі. Развіваем слімака
Як толькі зрабіў першы паварот саломы. Апранаю конус і пачынаю дадаваць патрохі саломы заварочваючы яе ў кола. У нашым выпадку робім спіраль.
Важна адзначыць, што на гэтым этапе варта зрабіць найбольш пераплётаў. Бо мы акрамя слімака яшчэ робім нешта кшталту пачатку ланцужкоў, за якія будзе чапляцца лаза на ніжніх слаях саломы. Чым больш пераплётаў будзе напачатку, тым больш ланцужкоў будзе спускацца ўніз, і тым мацней будзем вуль.
Як звязваць бягучы слой саломы з папярэднім чытайце ніжэй у асобнай секцыі “Сплятанне”.
Крок трэці. Павялічваем дыяметр.
Робячы абароты наш дыяметр павялічваецца. Тым больш дыяметр, тым больш саломы мы можам дадаваць у конус. Але лепей не радыкальна больш наш дыяметр яшчэ даволі малы. Я дадаю салому кожныя 2-3 спляцення лазой.
Крок чацвёрты. Робім купал
Дасягнуўшы нашага дыяметра, напрыклад 20см, ці колькі вы там абярэце, пачынаем паціху рабіць купал, каб унутраны дыяметр быў патрэбнага вам памеру. Можна папраўляць рукамі перад дадаваннем саломы ў конус.
На гэтым этапе, я пачынаю дадаваць саломы столькі колькі хачу таўшчыні сценкам вулея. Іншымі словамі, патаўшчаю слой. Часам дадаю салому за адзін крок некалькімі порцыямі і спрабую яе як мага больш цясней уставіць у папярэднюю.
Пасля дадавання саломы ў конус, я рукамі трохі прыгнятаю салому па ўсёй даўжыні, каб яна яшчэ лепей прапіталася вадой. Кожны 3-4 абвязы дадаю новую порцыю (ці некалькі). І зноў прыгнятаю.
На фота прыгнятанне саломы.
Крок пяты. Сценка
Гэты крок ужо ідзе па накатанай. Дадаеце салому кожны 2-3-4 сплятанні (абмотванні), прыгнятаеце па ўсёй даўжыні і згінаеце яе так, каб было даволі проста фарміравалася (1) патрэбная фігура вуля (дыяметр слоя), (2) каб сценка была патрэбнай вам таўшчыні.
Тут конус сур’ёзна можа дапамагчы, бо чым паўсцей сценка, тым складаней утрымаць салому ў руцэ. З конусам справа набывае іншы ўзровень і дадае больш задавальнення.
Прыміце да ўвагі таксама, што таўшчыня сценкі будзе не больш чым дыяметр конуса.
Крок шосты. Ляток
Насамрэч крок апцыянальны. Бо я знайшоў на ютубе спосабы, калі пчаляры толькі падкладаюць нейкую дошку ці кій па дно, каб пчолам можна было зайсці і выйсці да сябе не пераймаючыся лятком наогул. Ці можна зрабіць платформу з дошкі, як на гэтым відэа.
Месца лятка таксама залежыць ад вашых фантазій і падыходаў. Я раблю ляток у ніжняй частцы. За 10-15см ад меркаванага дна вуліка.
Таксама аднаго спосаба раблення лятка я не знайшоў.
Напрыклад, можна цалкам адсякаць слой, рабіць патрэбны водступ і пасля дадаваць такой жа таўшчыні слой і працягваць. Так я зрабіў па рэкамендацыі інструктара на майстар класе.
Аднак у такім спосабе ёсць некалькі нюансаў. Першы з іх гэта тое, што ляток можа атрымацца занадта вялікім. І тут пытанне ці гатовы будуць пчолы да такога вялікага лятка.
У другім вуліку я зрабіў ляток, не разрываючы слой саломы, а толькі яго зрэзаўшы на палову зверху. Мне больш падабаецца падобны падыход, таму што (1) захоўваецца жорсткасць вуліка, (2) ляток атрымліваецца патрэбнага памеру.
Таму робім наступнае сціскаем яка мацней слой перад тым месца, дзе будзем рабіць ляток. Надразаем канцэлярскім нажом да паловы ці траціны даўжынёй 8-10 см. Пасля сціснута абводзім гэты інтэрвал палоскай лазы слой без чапляння за папярэдні слой. Як толькі слой скончыцца зноў чапляемся за папярэдні слой.
Увага!
Раю разлічыць даўжыню палоскі лазы так, каб на лятку яна ішла не разрыўна, не заканчвалася. Бо іначай трэба будзе рабіць стык.
Сплятанне
Зараз уласна, як адбываецца сплятанне. Я вяду “слімака” па гадзіннікавай стрэлцы. Куш перавёрнуты дагары нагамі. Пляцем лазу ад тонкага боку да таўсцейшага.
- Устаўляю іглу дзесці ў верхнюю частку папярэдняга кола так, каб яна працінала частку саломы, а таксама ішла пад пятлёй лазы, якая ідзе ніжнім слоем.
- Пасля ўстаўлю палоску лазы ў іглу.
- Прасоўваю іглу з лазой знізу пад пятлёй.
- І пасля агортваю новы слой гэтай палоскай лазы.
- Бяру гэты слой саломы і трохі паварочваю можа на 5-10%, каб утварыць нацяжэнне.
- Нацягваю лазу, як мае сілы.
- Паўтараю дзеянні з пункта 1.
Магчыма, калі вы паглядзіце на фота, лепей зразумееце.
ці вось так яно выглядае
Што яшчэ важна.
Важна, каб унутраны бок палоскі лазы пастаянна быў унутраным, а знешні знешнім. Такім чынам найпрасцей будзе рабіць добрае сцісканне з меншай рызыкай парваць палоску лазы.
Яшчэ праводзіць новую пятлю адразу пад ніжняй пятлёй не раю. Лепей захапіць трохі саломы з папярэдняга слою. Так канструкцыя атрымліваецца больш трывалай і лаза не так лёгка будзе слізгаць назад.
Стык. Канец і зноў пачатак
Зрабіць добрую канцоўку і пачатак даволі важна не толькі для эстэтыкі, але і для таго, каб рабіць мінімальна лішніх рухаў а максімальна патрэбных.
Канец
Калі ў вас скончваецца палоска лазы, і вы бачыце, што хапае на апошні сплёт.
- Пасля прасоўвання апошні праз папярэдні слой і пятлі, трэба, каб было яшчэ сантыметраў 5-7 мінімум.
- Раблю традыцыйна паварот на 5-10 градусаў слоя.
- Зацягваю максімальна лазу.
- Рэзка загінаю лазу на 90 градусаў у бок слою на сантыметраў 3-4 ад канца.
- Пасля іглой працінаю звонку слой у тым месцы, дзе можа зайсці надламаная палоска лазы. І пакідаю іглу.
- На плашчыні іглы ўпэўненым рухам устаўляю лазу і даціскаю пальцамі, як мага глыбей. Каб загнутая частка максімальна ўвайшла ў слой саломы.
Пачатак
Адначасова з канцоўка, мы пачынаем новую лазу. Тут алгарытм падобны.
- Пасля таго, як мы ўставілі канцоўку палоскі лазы. Бярэм новую палоску.
- Іглой працінаем месца побач, але трохі вышэй, чым скончылася папярэдняя палоска.
- Устаўляем танчэйшым бок палоскі лазы ўздоўж іглы.
- Спрабуем яе ўставіць як мага больш, каб убачыць выхад канца палоскі лазы з іншага боку слоя саломы.
- Як толькі ўбачым канец лазы з іншага боку, бярэм яго і выцягваем настолькі, каб яго можна было скрэсціць з наступным сплётам.
- Далей робім крок па сплятанню толькі сочым, каб першы сплёт палоскі прыціснуў пачатак палоскі лазы.
Вядома тут не так проста зразумець на словах, таму я дадаю некалькі фота, каб можна было ўсё гэта бачыць.
На гэтым першая версія інструкцыі скончылася. Спадзяюся, быў вам карысным. Пішыце каментары і свае заўвагі ніжэй.
Таксама рады вашым данатам на баймікофі. Яны дапамагаюць мне публікаваць артыкулы ў гэтым блозе з падвойным энтузіязмам. Дзякуй усім, хто мяне падтрымлівае!