Некалькі словаў пра відэа блог Фаланстэра ад Вялікага Біта.

Распачаў весці відэа блог Фаланстэра. На сёння выйшла ўжо 3 выпускі з сумарным праглядам больш за 170. Для пачатку вельмі добра. Вырашыў зрабіць невялікі агляд самых гарачых пытанняў.

Вось напраклад трэці выпуск за гэты тыдзень:

(першы выпуск, другі выпуск)

Што хочам?

У ідэале гэтым блогам мы хочам дасягнуць большай празрыстасці і ўключанасці ў справы Фаланстэра.

Пра што будзе відэа?

Тут я распавядаю пра тое, што і як думае і робіць Фаланстэр, нават калі мы не праяўляем знешняй актыўнасці, а займаемся планаваннем, падрыхтоўкай або рэфлексіяй зробленага. Тэматычны шэраг блога будзе шырыцца, раскрываць вострасацыяльныя тэмы важныя для нашай каманды.

Для каго?

Для сацыяльных гікаў і ўсіх, каму сімпатычны нашы справы і ідэі.

На што здымаю?

Пасля сваіх старажытных нокій і пазычанага самсунга, прыдбаў BQ Aquaris 5 на Ubuntu 14.10 Гэта эксперыментальная прылада. Усім, хто прывык да камфорта айфонаў і андроідаў, тут прыйдзецца вельмі радыкальна пракачаць свае веды. Напрыклад, для усталёўкі вайфай хотспота, неабходна падключыць дадатковы рэпазіторый, зкачаць неабходныя пакеты праз шэл =), а магчыма нават перапрашываць уручную ўсю аператыўную сістэму. З таго што пакуль =) працуе з каробкі - відэа камера, званкі, смс, галэрэя. Убунтуфон для 100% гікаў.

Як часта?

Відэа блог (ідэальна!) будзе выходзіць раз на тыдзень. Але, каді вы ўяўляеце насычанае жыццё актывіста... могуць быць зрухі.

Хто працуе над відыё блогам Фаланстэра?

Пакуль толькі я aka BigBit aka Вялікі Біт. У той жа час я зацікаўлены ў пашырэнні каманды відыё блога. А для тых, хто гатовы сачыць за наступнымі навінамі, падпісвайцеся на канал Ф.