Абслугоўванне ляжыць у сэрцы брытанца. Спачатку незаўважнае яно паўсюль. Гэта можа памытая гародніна ў гіпермаркеце, гатовая да спажывання, або хваляванне за вашу бяспеку у цягніку, або выпадковае “Sorry”, якое больш за далікатнасць. Аслугоўванне - гэта уваход у татальную інфраструктуру, якая ведае, што вы хочаце больш за вас, вы яе неабходны элемент...
Татальнасць інфраструктуры
Накіроўваюся па указальніках на выхад з аэрапорта. Адразу на вочы трапляецца білетнай каса. Набываю квіток да Калчэсцера. Праз 2,5 гадзіны я на месцы.
Найбольш я хваляваўся за лагістыку. Але пасля шэрага падарожжаў у мяне склалася ўраджанне, што заблукаць у Брытаніі можна толькі ў молле. Калі вам не дапамогуць знакі, вам дапамогуць абслугоўваючы персанал, ці проста грамадзянін, які будзе ісці па сваіх справах. Аслугоўванне і інфраструктура тут усюды. Падаецца калі трапляеш у гэта замкнёнае кола андэграунд, электрычка, аўтобус, памытая пасыпаная соллю дарога (нават калі гэта неабавязкова), указальнікі, падсветкі, знакі, знакі.
Усюдыіснасць інфраструктры сапраўды сварае ўраджанне прадвызначанасці, аўтаматызму наступнага дзеяння, толькі плыві па сваім маршруце, не думай зварочваць. Падобнае ураджанне, калі едзеш па аўтамаблінай дарозе на ровары. Вельмі складна спыніцца. Рытм зацягвае. Цябе паправяць, накіруюць туды, куды ты збіраўся. Прыгоды мінімальныя. Бяспека - гэта святая каштоўнасць. Я пачынаю здагадвацца глыбіню меланхалічнасці еўрапейца… Усё што вы пажадаеце, задаволіцца! Вядома, большасць за грошы... Вы спажывец, карыстальнік! Ваша жаданне - закон. Але часам я зварочваю.
Прабежкі ў чысціні
Кожнага беларуса хвалюе: ну як там, чыста? Таму гэта тэма патрабуе асаблівага разгляду. Падчас прабежак пазнаёміўся з жылымі кварталамі горада. Так складася гістарычна, што у Кальчэсцеры самыя высокія жылыя дамы на 2, максімум 3, 4 паверхі. Амаль кожны дом у гэтых краях акрамя нумару мае сваю назву: Лясны дом, Дом плюшча, Белы катэдж і г.д. Дык вось побач з кожным домам ёсць невялікая плошча зямлі для паркавання аўто або агародзіка. Таму калі агародзік са смеццем, значыць, жыхар дома не дбае пра чысціню, калі кветкі растуць і падмецена, значыць чысціня - гэта каштоўнасць. Разнастайнасць. Нельга сказаць. што горад брудны або чысты, шмат залежыць ад гаспадароў. Часам заўважаю, як гэта было на Грушаўцы, брыгады прыбіральшчыкаў, якія прыводзяць у чысціню муніцыпальныя тэрыторыі (паркі, бульвары, пераходы).
У назвах вуліц, не як у нас гістарачныя асобы Заслонавы, Гагарыні, Леніны і Скарыны, але больш прадстаўленя мясцовая флора, фауна і выкапні або проста абстракцыя кшталту заплата або стрэлка. Напрыклад, Медны праход, Лясная дарога, Праспект Акацыі, Праезд Магноліі, Высокая вуліца, Ручай зарплаты (Salary brook) і інш. Вядома, частка вуліцаў названа іншымі гарадамі або Святымі...
Агароды англічан, гэта хіба выключэнне з правілаў і парадку, выглядаюць хаатычна, вельмі проста у параўнаннямі з лецішчамі беларусаў. Падобныя “дачы” былі заўважаны і ў Лондане.
Кансюмерызм і памяць
11 лістапада, 2015. Іду па мясцовай гаспадарчай краме “Вілка”. Гэта якраз час маёй акліматызацыі ў Калчэсцеры. Шукаю скавародку. Харошую недарагую. Грае нейкае папсовае радыё. Па мегафону супрацоўніца кармы аб’яўляе, што сёння Дзень Памяці (Мака). Гэты дзень адзначаецца ў гонар памяці ўсім загінушым ва ўсіх войнах. Супрацоўнікі крамы працягваюць гаварыць у мегафон і прапаноўваюць ўшанаваць памяць герояў хвілінай маўчання. Усё спажыўцы заміраюць. Я у сваю чаргу трохі сумеўся... бо якраз заўважыў патрэбны посуд і рушыў да яго. Сярод замершых спажыўцоў я абіраю сабе скавараду і спрабую зразумець рэкламу, якую вельмі настойліва чытае дыктар на мясцовым фм-радыё. Хвіліна маўчання-стаяння заканчваецца. Спажыўцы працягваюць шлях да жаданага тавару. Папсовае радыё працягвае сваю забаўляльную праграму.
Глыбокі сэрвіс
-- Мне калі ласка вось гэтыя дзе тушкі скумбруыі, - запытваю прадаўца рыбы. Побач з адмысловым столікам засыпаным сухіх ільдом і раскладзенай на ім рыбай.
-- Ці выразаць вантробы?” - пытае прадавец. Я скемліваю, што гэта вантробы рыбы.
-- А гэта будзе каштаваць дадаткова? - на ўсялякі выпадак пытаю, бо туташнія кошты, зусім недэмакратычныя для замежнага студэнта.
-- Не, -- аказвае прадавец і праз хвіліну аддае мне завёрнутую ў два пакеціка пачышчаную рыбу.
Патэр-ностэр з букінгам
“Калі вам нязручна карыстацца ліфтом патэр-ностэр, калі ласка праходзьце на лесвіцу.” Першы раз я не звыкла прыгаю ў гэты пастаянна рухаючыйся мезанізм і падымаюся на 4 паверх. Бібліятэка Універсітэта. Шэраг сталоў, паліцаў для кніг, на кожным паверсе месцы з камп’ютарамі, студэнты могуць абіраць кнігі з фондаў самастойна і, седзячы побач, чытаць патрэбную літаратуру. Так на кожным з 5 паверхаў. Пасля першага наведвання бібліятэкі, я туды трапіў толькі у канцы першага семестра, стала галоўнай кропкай, дзе я пачаў праводзіць гадзіны. Чытаючы, снедаючы, седзячы за справамі. Кнігі можна здаваць самастойна, даволі гнуткая сістэма працягвання ўтрымання, пошуку праз інтэрнэт неабходнай і! самае галоўнае можна замовіць (забучыць) кнігі праз інет і пасля прыйсці у бібліятэку і толькі забраць тое, што трэба. Бібліятэка Эсэкса ачаравала мяне і паказала, як зрабіць можна рабіць бібліятэкі прыцягальнымі.
Рухаюся на выхад.
-- Калі ласка пакажыце, што ў вашым заплечніку, -- пытае супрацоўніцца на ўваходзе, пераключаюцы сваю ўвагу з выцірання студэнтскіх рэмарак на старонках здадзеных кніг.
Ровары і спажыўцы
-- Сёння у нас толькі 2 спажыўца (customers), -- трохі разачаравана кажа актывістка Джой.
-- Магчыма з-за надвор’я, -- выказвае сваё меркаванне кучаравы Джо.
Джой і Джо два роварныя гікі невялікім гарадку Ўівэнхоэ з насельніствам каля 10 тысяч жыхароў, што месціцца у 20 хвілінах роварнай язды ад Калчэсцера. Каманда з двух актывістаў змагла падняць мясцовы муніцыпалітэт не толькі на зручны ангарык побач з прычалам, але і на грошы для набыцця інструментаў для рамонта ровараў. Валанцёры працуюць двойчы на тыдзень - у суботу і панядзелак па некалькі гадзін. У іншыя дні “спажыўцоў” у іх байккітчэне заўсёды шмат. Прыходзяць бабулі ставіць сабе педалі-кантактнікі, або маці з дзіцём, якому трэба мяняць падшыптнікі на на колах, або кітайскія студэнты, якія хочуць, накачаць і так перакачаныя колы))). Роварнае жыццё Ўівэнхоэ кіпіць, нягледзяцы на “катоў і сабак” у небе, асабліва ў зімовы час.
Татальная сочка
Спрабую давазніцца да таксі:
-- Мне калі ласка на ўваход побач з вакзалам, насупраць роварнай паркоўкі.
Крохі адыходжу ад сваёй валізкі, на метраў 5-10. Побач нікога няма. З будынта вакзала выходзяць два ахоўнікі чыгуначнай станцыі і пытаюць ці мой гэта багаж. Я кажу, што мой. Яны ракамендуюць яго трымаць побач з сабой, бо іначай багаж будзе знішчаны. Гэта быў мой самы першы візіт у Калчэсцеры.
Камеры - ССTV - паўсюль. Дарэчы на маёй практыцы даводзілася часцей сустракацца з прыватнымі камерамі. Вядома “урадавыя” таксама стаяць ў пераходах, метро, транспарце. Але гэта толькі самы яўны спосаб сочкі за вамі. Яшчэ прыклады.
Поінты
“Усе вашы цеска (Tesco) поінты занесены на рахунак”, - паведамляе аўтамат, калі адбаваецца разлік за набытыя прадукты. Як і ў нашых краях Капілкі і т.п., тут прапануецца членская картка спажыўца, якая накоплівае балы. Гэту картку вельмі настойліва прапануюць зрабіць, калі наведваеш адну і тую ж краму. Супрацоўнікі гіпермаркета спасылаюццана розныя плюшкі, зніжкі, каўрыжкі для спажыўца. Якое адрозненне ад беларускага кансьюмерызма? Картка рэгіструецца на ваша імя, адрас і т.п. Маё спажывецкая сэрдца паддалася на гэту правакацыю. Таму карпарацыя “Цеска” зараз ведае амаль усю гастранамію з кастрычніка.
Прысутнасць
“Дачакайцеся пакуль загарыцца зялёны колер”, - пішацца ў інструкцыі па карыстанню студэнтскім білетам пры ўваходзе ва аўдыторыю. Такі кантроль за студэнтскай наведвальнасцю. Хоць сістэма храмае, бо некаторыя аўдыторыі не працуюць, у некаторых выкладчыкі самастойна правяраюць ваша наведванне, усё ж ёсць ключавыя аўдыторыі, у якія проста не зойдзеш і не выйдзеш без карткі.
Выхад з матрыцы
Пакой прыблізна метры 2,5 метры на 4,5. Змяшчаецца ложак, шафа і стол. Яшчэ можна рабіць ранішнюю гімнастыку, калі налаўчыцца. Адзін душ і прыбіральня - на чатыры пакоі. Але сусеткі любяць прыводзіць сужацеляў, таму часам гэта 6 чалавек на гэткую інфраструктуру. Кухня звычайная: электра пліта, выцяжка, ракавіна, халадзінік, кухонная мэбля. Лепей глядзіце на фота.
Напачатку месца падаецца вельмі сумным, але патроху абжываешся. Знаходзяцца агульныя пытанні з суседзямі, адміністратарам, прыбіральшчакам, якія тычацца залівання душа, невынесенага смецця, зламанага пыласоса або пераключальніка. Карацей “life standard” такі ж як студэнту у родным Мінску, магчыма бонус, гэта жыццё ў асобным пакоі.
Сёння прабежка. Выбягаю ў 6:30 зноў у матрыцу
PS
У лютым тут пачалася вясна. Гэта таксама сэрвіс.