Апошні час не асабліва шмат пішу ў блог, бо пішу кнігу. Атрымалася 500 старонак тэксту пра супольнасці. Спадзяюся, змест будзе таксама карысны чытачам.
Наогул справы з кнігай паволі рушаць наперад.
- Працягваем вычытку. Гэта больш за 900 тыс.сімвалаў=)
- Рыхтую выявы і ілюстрацыі на вёрстку.
Зрабілі невялікую прома старонку.
Увага!
Зараз пачынаю збіраць прадзамовы на выдаванне кнігі.
- Кошт друкаванай версіі - 50 даляраў (першы наклад планую 100 штук),
- кошт электроннай 30 даляраў.
Агульны бюджэт 3000 еўра. Ён уключае карэкцыю, вёрстку (двух версій) і ўласна друк папяровай версіі.
Калі назбіраю гэту суму да 31 жніўня, друкаваная кніга выйдзе да новага году, электронная - трохі пазней. У іншым выпадку кніга выйдзе, але ў больш лузным графіку.
Зрабіць прадзамову кнігі можна на:
(1) баймікофі,
(2) праз прамы перавод на мой рахунак ці
(3) перадаць мне кэшэм.
Буду рады, калі распавядзеце сябрам, якія цікавяцца супольнасцямі, развіццём нефармальных калектываў і груп, грамадствам.
ЗЫ
На фота вокладка кнігі.