Устойлівасць пчалярства. Чаму я падтрымліваю маніфест пчалярства прыязнага пчолам

Далучыўся да маніфеста пчалярства прыязнага пчолам, складзеным польскім пчаляром і журналістм Якубам Яворскім, які вядзе радыё Вароза. Якуб таксама актывіст свабодных праграм, што мяне яшчэ больш зачапіла ў яго публіцыстычнай дзейнасці.

Тут выкладу падсумаванне з маніфеста. Мой досвед кажа, што большасць тэзаў з гэтага тэксту чапляюць праблемы пчалярства і ў Беларусі. Асноўныя пункты чытай ніжэй:

  1. Прырода ёсць не толькі аб'ект гандлю, які трэба максімальна пераўтвараць у тавар, але і наш асяродак існавання.
  2. Грамадства і дзяржава падтрымлівае рэгенарытыўную сельскую гаспадарку, якая не замінае відавай разнастайнасці, а лепей развівае яе.
  3. Адукацыя дае веду не толькі пра мёдных пчолаў, але і іншых запыляючых насякомых, раскрывае шкодны ўплыў вялікіх пасек на арганізмы.
  4. Пчолам надаецца больш суб'ектнасці.
  5. Пункт тычыцца Польшчы, у якой існуе праблема перасычанасці пчоламі (і паскоранае заражэнне), мяркую ў Беларусі таксама ёсць раёны, у якіх пчолаў больш, чым можа ўтрымаць асяродак. Асабліва гэта здараецца пры качэўным пчалярстве.
  6. Створаны ўмовы для развіцця мясцовай пчалы (Apis mellifera mellifera), якая зараз выцясняецца імпартнымі відамі  пчолаў.
  7. Селекцыянуецца мясцовая пчала на адпорнасць кляшчу Варроа, які з'яўляецца найнебяспечнейшым шкоднікам на сёння для пчаляроў хіба большасці краін свету.
  8. Пашыраны абшары развіцця мясцовага віду.
  9. Таксама Польскі пункт, але таксама будзе цікава азнаёміцца. Гэта фарміраванне адпаведнай сістэмы падтрымкі пчаляроў на карысць больш устойлівага развіцця. Бо існуючая сістэма падтрымлівае экстэнсіўнае буйна вытворчае пчалярства.
  10. Лячэнне пчолаў адбываецца асноўным біятэхнічнымі метадамі.

Насамрэч мне хацялася б абмеркаванне гэтага маніфесту, але я разумею, што зараз у Беларусі актыўнасць закапана пад зямлю. У любым разе, гэты маніфест мае вялікую адукацыйную сілу і яго тэзы важна парэфлексаваць любым спосабам. А ў патрэбны час дастасаваць і ў нашай краіне =)

PS
Дарэчы я пачаў перакладаць гэты тэкст з польскай на беларускую мову, таму, калі хто хоча патрэніраваць сябе ў перакладзе, клікайце па спасылцы і пішыце мне, каб я пашарыў тэкст для перакладу. Там няшмат тэксту, магчыма я спраўлюся сам, аднак разам будзе весялей.