У за нядаўні час ў медыя прасторы абыліся дзве цікавыя падзеі.
Першая падзея. Беларусь”афіцыйна” стала “пірацкай” краінай. Кіруючы рэжым падставіў пад сумнеў міжнародную сістэму капірайта праз дазвол афіцыйным установам выкарыстоўваць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці і самі копіі кантэнта згодна “грамадскім патрэбам”. Гэта выкарыстанне можа адбывацца без атрымання згоды і без выплаты раялці ці ганарараў праваўладальнікам з “несяброўскіх краінаў”, але з выплатай іх дзяржаве.
Другая падзея, дакладней з’ява таксама шырока пайшла ў медыя - гэта актыўны распаўсюд сэрвісаў розных нейрасетак* (далей проста, нейрасеткі). Гэтыя сэрвісы могуць за грошы ці “бясплатна” адказваць на актуальныя пытанні, дарыць вам сцэнары для кіно, мапы падарожжаў, генераваць візуальны кантэнт і цэлыя навуковыя працы для студэнтаў па ўсяму свету.
* Нейрасетка - гэта пэўная структурная арганізацыя вылічальных магутнасцяў для задач алгарытмаў, пабудаваных на аснове ідэі штучнага інтэлекта (далей, ШІ). Іншымі словамі, нейрасетка - гэта імітацыя структуры галаўнога мозгу чалавека з дапамогай камп’ютараў, алгарытмаў і ведаў. Каб быць падобнай да чалавека нейра сетку дрэсіруюць, часцей першымі карыстальнікамі…
Калі пешая падзея выклікала шмат негатыўнай крытыкі. Большасць незалежных медыя і каментатараў ацаніла гэту з’яву ў кантэксце таксічных дзеянняў беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне, якая вырашыла чарговы раз ігнараваць міжнародныя нормы, пад якімі сама падпісвалася. Парушэнне капірайта - матэрыяльных правоў праваўладальнікаў, - гэта толькі адно са шматлікіх парушэнняў, якія здзяйсняюцца сённяшняй хунтай, ды і не самы небяспечны.
Другая з’ява атрымалася больш супярэчлівай. З аднаго боку, у шмат каго гэта падзея выклікала ўаў-рэакцыю. Нарэшце ШІ можа маляваць, генераваць цэлыя серыялы, адпавядаць на актуальныя пытанні, выносіць дыягназы, дапамагаць шукаць інфармацыю на якасна новым узроўні і г.д. Плюсаў не адняць.
З другога боку, некаторыя затурбаваліся пра плагіят, пра тое што студэнты несамастойна працуюць на сваімі тэзісамі, нейрасеткі могуць ствараць хэйт-спіч у сваіх фільмах, генераваць вынікі на аснове фэйкаў і наогул, забіраць працу капірайтэраў і тых, хто прадастаўляе кантэнт паслугі.
Я хачу сканцэнтраваць ўвагу на іншым. Насамрэч дзве гэтыя з’явы. А менавіта, дзеянні беларускіх уладаў, якія парушаюць глабальныя правілы інтэлектуальнай уласнасці, і дзеянні кампаній, якія ствараюць сэрвісы на базе штучнага інтэлекту, маюць шмат агульнага. Таксама крытыка шматлікіх экспертаў б’е не ў тую кропку, ды каментатары сочаць толькі за вяршыняй айсбегра.
Хунта і капірайт*
Мы ведаем, што сусветнае ўніфікаванае “аўтарскае права” (далей проста, *капірайт) усталявалася ў большасці краін. У тым ліку Беларусь у той ці іншай ступені ўдзельнічае ў міжнародных дамовах аб інтелектуальнай уласнасці. Краіны, якія ўступілі ў Сусветную Гандлёвую Арганізацыю (СГА), ўзялі яшчэ больш абавязкаў на сябе. Ды і існуе цэлы набор розных рэгіянальных, міждзяржаўных гандлёвых пагадненняў, якія толькі ўзмацняюць капірайт.
* Капірайт - гэта эканамічны бок аўтарскага права.
На пачатку года мы бачым, што дыктатарская ўлада ў Беларусі вырашае пакласці болт на гэта рэгуляванне і ўсталёўвае свае правілы па выкарыстанню кантэнта з “несяброўскіх краін”. Па першае, вельмі лятучая характарыстака - “несяброўскія”. Сёння ты сябра дыктатуры, а заўтра - не. З другога боку, “несяброўскія” краіны ствараюць большую частку прывабнага кантурэнтнага кантэнту. Іншымі словамі, ваенна-паліцэйская хунка на сёння вырашыла ігнараваць капірайт і карыстацца кантэнтам ненавіснага ёй калектыўнага Захаду адначасова.
Амбівалентна атрымліваецца: і хачу, і ненавіджу, але гэта задача медыкам. Мяне цікавіць палітэканомія капірайта.
Праблема малых культур
Калі мы абстрагуемся ад таго, што адбываецца ў нашай роднай Беларусі, і ўявім, што падобнае рашэнне прымае дэмакратычная, але небагатая краіна. Ці зменіцца наша стаўленне да падобных паводзінаў? Гэта пытанне адкрытае.
У мяне ў галаве круціцца іншая думка.
Беларуская культура - гэта такая малая ўразлівая культура, якой вельмі складана канкураваць з вялікімі культурамі. Што я маю на ўвазе пад канкурэнцыяй. Як хутка магчыма пастаўляць беларускамоўны (напрыклад, перакладзены) кантэнт, якія патрэбны невялікаму грамадству для культурнага і інтэлектуальнага развіцця?
Хутчэй за ўсё вы прывядзеце прыклад іншых еўрапейскіх краін, якія сувымерныя і нейкім чынам спраўляюцца. Але насамрэч, гэта не так. Малыя краіны не спраўляюцца з пытаннем капірайта. Больш менш багатыя краіны Еўропы толькі падладзліся, але на гэтым усё. Чаму?
Таму што большасці праваўладальнікам малая культура не цікавіць. Эканамічна. Яна не маркеталізуецца, так як вялікая. Ды і мітусні больш з гэтымі дробнымі культурамі, чым прыбытку. А капіталізм - гэта пра прабытак. Таму малым небагатым краінам наканавана займацца папрашайніцтвам, “дробным крадзяжом” і цягнуцца ў хвасце прагрэсу.
Вось тут і вылізаць пытанне: ці ёсць нейкія легальныя рашэнні праблемы павольнага доступу да сусветнай культуры і навукі для малых і ўразлівых культур як наша? Сістэмна.
Тэарэтычна - так. Малой краіне трэба знайсці сілы, каб змяніць склаўшаяся за амаль 150 год сусветнае заканадаўства па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю.
Калі гэта ў межах тойжа СГА, тады трэба перамовіцца з усімі краінамі ўдзельніцамі і прыйсці да канцэнсуса, а іх трэба памятаць 160+. Плюс улічваем, што яны павязаны рэгіянальнымі пагадненнямі, якія робяць капірайт яшчэ стражэй.
Калі паспрабаваць гэта зрабіць праз Сусветную Арганізацыя Інтэлектуальнай Уласнасці (САІУ) - трэба зрабіць тое самае на ўзроўні большасці ў ААН. Таксама задачка з зорачкай.
Дыпламатычнай працы вельмі шмат, на дзесяцігоддзі, без якіх-небудзь гарантый, што нейкая буйная краіна вырашыць прыняць да ўвагі патрэбу малога знікаючага этнасу. А час ідзе. Некалькі дзесяцігоддзяй паўза ў распаўсюдзе ведаў і культуры - гэта крытычна для развіцця.
Застаецца “піраціць”? Падаецца, што так. Чаму?
Зараз я растлумачу, чаму і як гэта робяць глабальныя паважаныя многімі гульнёўцы, акулы лічбавага капіталізма, як усім вядомыя Майкрасофт, Гугл, Фэйсбук, Эпл і інш.
Здымаем ружовыя акуляры.
Можна не пытаць
Паглядзім, што ці хто знаходзіцца пад капотам нейрасеткі. Гэта алгарытмы, жалеза, кантэнт і стваральнікі алгарытмаў (уласнікі). Пра апошнія два элементы мы пагаворым, бо яны тычацца пастаўленай вышэй праблемы найперш.
Нейрасетка можа знаходзіць адказы толькі на тыя пытанні, веды на якія яна мае ўнутры сябе ці хаця б мае сувязь з гэтымі ведамі. І што гэта за веды? Так гэта веды, якія боты (алгарытмы) гэтай нейрасеткі змаглі сабраць у інтэрнеце, адкрытых і закрытых крыніцах, а таксама, што мы ім самі аддалі. Важна, што для нейрасеткі таксама важныя сувязі паміж ведамі.
Сама па сабе нейрасетка пустая. Яе неабходна нечым запоўніць. Так ведамі, дадзенымі, інфармацыяй - кантэнтам.
Як мы разглядзелі вышэй, большасць кантэнта, на базе якога нейрасетка генеруе адказы, з’яўляецца нечай інтэлектуальнай уласнасцю. І для таго, каб карыстацца гэтым кантэнтам трэба, кажучы па-цяперашняму, напачатку запытаць дазвол ва праваўласніка. І ў любым разе, калі гэта нават выключэнні на свабоднае ці некамерцыйнае выкарыстанне, неабходна пазначыць аўтарства і першакрыніцы. Ці робіць гэта нейра сетка?!
Зараз другую частку пад капотам - уласнікаў. Калі зрабіць акцэнт на стваральніках нейрасетах, яны з’яўляцца прыватнымі асобамі, якія займаюцца распрацоўкай алгарытмаў ШІ і нейрасеткамі для вырашэння сваіх задач. Уявім, што гэта выключна бізнес-задачы, што насамэч не так. У той жа час гэтыя ўласнікі нейрасетак не заганяюцца на тэму аўтарскага права і парушаюць гэтыя нормы для атрымання прыбытку.
Іншымі словамі, вялікія кампаніі, павялі сабе падобна беларускаму палітычнаму рэжыму - пачалі разбураць прававыя падмуркі сённяшняга глабальнага парадку нікога не пытаючыся. Адзіная іх розніца, што ў першым выпадку з беларускімі ўладамі, яны - прыватныя асобы, а не таталітарная дзяржава.
Але ж… можа гэтыя эканамічныя суб’екты праектуюць лічбаваю таталітарную будучыню?
Паразважаю.
Як прадаць руйнаванне старога
Веды (візуальны, тэкставы, графічны кантэнт, дадзеныя) і інфраструктура вакол іх - гэта падмурак, на якім сёння трымаецца палітычная і эканамічная ўлада ў большасці краінах свету.
Эканамічная суб’екты здольныя хутка адаптоўвацца і выдаваць прадукты, якія могуць быць рынкава паспяховымі. Зараз становяцца папулярнымі ідэі, якія з дапамогай лічбавых тэхналогій прапануюць вырашыць гуманітарныя пытанні ў грамадстве.
А калі ў дадатак гэтыя тэхналогіі абяцаюць магутнасць большую за чалавечы розум, узнікае “ваў эфект”, які затуманьвае сапраўдныя наступствы працы гэтай тэхналогіі. Мы рэдка задаем сабе пытанні: якая канечная мэта гэтай тэхналогі-”рашэння”? І якую насамрэч задачу гэта тэхналогія вырашае?
У дзяржавы асноўным прадуктам дзейнасці з’яўляецца розныя паперы: інструкцыі, рэгуляванні, палітыкі, законы і інш. Дзяржава не стварае навацыі. Яна можа толькі размяркоўваць. Вядома таталітарныя тыпы дзяржаў прэтэндуюць, і на вытворчасць, і на абмен, у тым ліку ідэй. Але вярнуся да разгляду беларускай рэальнасці.
Сённяшнія правіцелі Беларусі разумеюць уладу кантэнта і той неабмежаваны прыбытак, які могуць даваць дадзеныя, інфармацыя і веды. Таму яны прымаюць рашэнне, кшталту: “мы не паважаем вашы правілы - інтэлектуальную ўласнасць, і таму будзем вкарыстоўваць ваш кантэнт без дазволу, як пажадаем”. Лаканічна “мы забярэм вашу ўладу”. Гэту ўладу можна зрабіць праз легалізацыю “крадзяжу” эканамічных правоў праваўладальнікаў на міждзяржаўным узроўні. Вось і пайшла трэшчынка ў сусветным парадку… Хаця пакуль гэта трэшчына ад невялікай таксічнай улады і можа падасца нязначнай.
Вось карпарацыі, сэрдца сусветнага капіталізма, і прызнаная эканамічная ўлада, змаглі гэты крадзёж яшчэ прадаць пад сліўкамі прарыўной тэхналогіі. Намацаць супольнасці, якія зачаруюцца і навучаць нейрасеткі быць яшчэ больш разумнымі.
Але пасланне тое самае: “мы ламаем капірайт, мы яго не прымаем да ўвагі, ён перашкаджае перафарматоўваць рынак і атрымліваць прыбытак, ці ўладу”. Так, капірайт можна інструменталізаваць у вузкіх пытаннях: там, дзе можна сабраць прыбытак. "Мы майнім кантэнт лепш, чым гэта было і прымаем рашэнні хутчэй, а яшчэ нашы сістэмы зачароўваюць ідэямі сінгулярнасці, трансгуманізма і ўсямоцай тэхналогіяў". Гэта разбурэнне варта набываць.
Лічбававы левіяфан
Таталітаная дзяржава спрабуе ўсё цэнтралізаваць. Мы, беларусы, як ніхто іншы разумеем гэта са свайго досведу. Дзяржаўныя інстытуты становяцца непразрыстымі для грамадзян. Правы грамадзян зводзяцца толькі да ролі рабоў, якія мусяць генераваць прыбытак эліце і не задаваць лішніх пытанняў. Мы не ведаем, а толькі здарагваемся, як прымаюцца рэшэнні, хто прымае рашэнні, чаму менавіта такія, а не іншыя рашэніі.
Тыя, хто кіруе намі за кулісамі аднак максімальна схаваны, а мы грамадзяне прасвечваемся з усіх бакоў: за намі сочаць праз мабільнікі, паўсюль усталяваны камеры на вуліцах, нашы твары распазнаюцца, нашы рухі запісваюцца і сцякаюцца ў нейкі цэнтр, які кантралюецца таталітарнай ўладай.
Тым жа самым займаецца нейрасетка. Яна таксама цэнтралізауе кантэнт. Для таго, каб складаць у базы ведаў. Якія дапамагаюць выдаваць вынікі. Зараз гэта можа выглядаць нібыта нейрасетка - ваш асістэнт. Але, калі вы зразумееце, што мэта нейрасеткі максімізацыя прыбытку, то тут асістэнтам становіцеся вы самі. Тут таксама ўсё адбываецца непразрыста. Алгарытм бярэ ваш кантэнт без запыту і карыстаецца ім для выдачы нейкага выніку. Вы, каш кантэнт, з’яўляецеся рэсурсам для нейрасеткі, як рабы ў дыктатуры. Яна бярэ яго ад ўсіх, але выдае толькі сваю версію, праз пэўны, спраектаваны не вамі, інтэрфейс - "адно вакно". Тая сама праблема непразрыстасці алгарытмаў, тыя, самыя - туманныя мэты. Таму нейрасетка - гэта левіяфан, лічбавы.
Этычнасць і неэтычнасць
Нарэшце я падабраўся да пытання этыкі. Яно не менш значнае, калі мы кажам пра палітыку ці эканоміку.
Напрыклад відавочна, можна сказаць, што ў рамках духу “капірайта” (аўтарскага права), якое адобрана большасцю краінамі света, парушаць яго - не законна, і дапусцім для тых хто гэты закон прымаў “неэтычна”. На простай мове - кепска. У законе вельмі дакладна прапісана, што ёсць харашо, а што - не.
Зараз паспрабуем разгледзіць, як “харашо-кепска” кранаецца штучнага інтэлекта са сваімі нейрасеткамі. Я зараз не буду аналізаваць інфраструктуру для нейрасетак, якая пабудавана з большага неэтычна (напрыклад, рабская здабыча і войны за рэдказямельныя металы, якія прысутнічаюць ў сэрверах, на якіх круціцца нейрасетка). Этычна? Не канешне. Рабства большасць людзей на планеце прызнала, як зло.
Дык, вось калі аналізаваць вынік працы алгарытма, мы не можам апеляваць этычнасцю і не этычнасцю яго працы, бо алгарытм знаходзіцца наогул па-за этыкай.
Канешне можна ацаніць вынік працы гэтага алгарытма. Тады мы капаем далей, а хто гэты алгарытм запісаў, ці для каго. Так гэты алгарытм - прадукт прыватнай кампаніі, якая зарабляе грошы. Значыць мэта гэтага алгарытма, так ці інакш павысіць прыбытак кампаніі, якая яго стварыла.
Атрымліваецца мэта нейрасеткі - павялічыць прыбытак кампаніі. Калі гэты прыбытак не разбурае этыку, ці хаця б закон, большасць прымае такія паводзіны. А калі гэты вынік дасягнуты праз неэтычныя паводзіны, што мы звычайна робім?
Варта адразу абумовіць, што алгарытмы штучнага інтэлекту, якія не маюць некамерцыйныя мэты мной не знойдзены. Тым больш, калі камерцыйная кампанія аб’яўляе пра “некамерцыйнасць” нейкага свайго праекта ў высокамаржынальным бізнесе, хутчэй за ўсё бізнес мадэль проста не раскрываеццца яе карыстальнікам, якія вераць у добрую місію тэхналогіі.
Вось тут мы неяк намацалі этыку. Атрымліваецца нейрасетка парушае капірайты праваўладальнікаў (будзем думаць і стваральнікаў таксама ў адной асобе), каб атрымліваць прыбытак. Гэта не этычна? Так, гэта не этычна датычна стваральнікаў кантэнта. Але сам алгарытм гэта не вырашае. Гэта павінны вырашыць людзі. У тым ліку пісаць алгарытмы, якія не будуць парушаць закон, не кажу ўжо пра этыку.
Дабро і зло часам мяняюцца месцамі
У гэтым “алгарытм не вырашае, вырашаюць людзі” два фенамены: таталітарнасці беларускай дяржавы і нейрасетак сыходзіцца ў адной кропцы.
Перад намі паўстае пытанне, бо бягучая версія глабальнага закону “аб аўтарскім праве” (капірайце) пачынае разбурацца. Гэта версія “дабра” ці “зла”?
Калі ўлічыць што хуткасць, гнуткасць і магутнасць нейрасетак нашмат большая, чым у “пісанага” аўтарскага права і колькасць шкоды, якую можа нанесці ШІ невымерна большая, магчыма варта задумацца, ці хочам мы, каб капірайт быў разбураны. Я маю на ўвазе этыку, якая панавала вакол гэтага закона апошнія 150 год. Ці важна дапамагчы ШІ зрабіць скачок і разбурыць капірайт, даўшы алгарытмам свабоду і суб’екнасць. Калі мы дадзім гэту свабоду, што і хто тады будзе стрымліваць лічбавага левіяфана?
Насамрэч лічбавы тэхнакратызм і рэальны таталітарызм маюць шмат агульнага, і калі яны пабяруцца шлюбам, грамадству Беларусі ды наогул сусветнаму трэба будзе вынаходзіць новыя спосабы абароны сваіх правоў.
Я доўгі час крытыкаваў капірайт і патраціў ладны кавалак свайго жыцця, каб гэты закон стаў бліжэй да аўтара хаця б у Беларусі. Але зараз я разумею, што калі аўтарамі сталі мы ўсе, мы мусім цаніць свой кантэнт і не аддаваць ні кроплю сваіх маёмасных і маральных правоў: ні алгарытмам, ні дыктатуры.
Падсумую, перад намі грубая і мяккая гуманітарныя тэхналогіі, мэта якіх разбурыць стары парадак і прапанаваць новы, выключыўшы з гэтага працэса саміх старальнікаў кантэнта.
Насамрэч, літасферныя пліты зрушыліся…