Выпрабаванне вікіпедыяй, або як я правеў свае 10 вікідзён

У гэтым посце падзялюся досведам, які набыў падчас выпрабавання - #10wikidays.

Умовы выпрабавання

Асноўны сэнс чэленджа заключаўся у тым, каб дадаваць напрацягу 10 дзён, кожны дзень 1 артыкул, без дзён пауз.

За гэты перыяд я зрабіў два пералёты, якія у сярэднім забралі па 6-8 гадзін кожны, наведаў інтэрнет канфэрэнцыю, камунікаваў з шэрагам людзей, чытаў кнігі, займаўся справамі карацей - гэта былі даволі інтэнсіўныя дні.

Сярэдняя працягласць напісання аднаго артыкула каля 2-х гадзін. Здаралася менш, калісьці больш. Асноўны спосаб напісання - гэта пераклад артыкулаў з англамоўнай вікіпедыі на тэмы, якія мне цікавы. Ніжэй спіс артыкулаў: гік, лічбавы грамадзянін, кіберсэкс, мэнэджмэнт супольнасці, шарынг, сеткавы грамадзянінуласнасць супольнасці, лічбавыя правы, мэш сеткі, вялікія дадзеныя. Вядома, што пакуль артыкулы не ідэальныя, іх варта дапрацоўваць. На тое існуе вікіпедыя, адзін пачынае - іншыя падхопліваюць.

Чэленджы

Па-першае, самая глабальная цяжкасць - гэта пачаць. Напачатку падаецца, што гэта вельмі непад’ёмная колькасць артыкулаў і наогул, як гэта выдзеліць напрацягу 10 дзён час для сядзення за кампом і напісання тэкстаў. Гэта рэальна!

Па-другое, гэта адсутнасць звычкі. Часам узгадваў у 21-22 гадзіны вечара, што неабходна напісаць артыкул. Таму планаванне часу можа быць карысным. Вядома калі вы выцісніце сябе напрацягу дня, то сілаў будзе вельмі няшмат для напісання.

Па-трэцяе, насамрэч вызначыць аб’ём артыкула, які будзе прымальны па-памеру, якасці і часу на яго затрачанага. Асабліва напачатку гэта складана зрабіць, бо часта існуе жарсць да ведаў (паходы па шматлікіх спасылках і т.п.), якая можа забіраць вялікія кавалкі і сіл і часу. Такую асаблівасць ведаў трэба мець на ўвазе.

Новы накірунак у вікі

Беларуская вікіпедыя мае вельмі шмат белых плямаў і хутчэй за усё, калі вы цікавіцеся кап’ютарнымі навукамі, сацыялогіяй, паліталогіяй, філасофіяй, правам, эканомікай і шмат якімі іншымі галінамі ведаў, вы будзеце працаваць ў адкрытым полі рыдлёўкай))). Гэта значыць, будзе вельмі шмат чырвоных спасылак і ізаляваных артыкулаў, недахоп новай тэрміналогіі (неалагізмаў), або ваш-свабодны яе пераклад, бо часам вы будзеце першым чалавекам, хто распрацоўвае гэту галіну ведаў па-беларуску, адсутнасць катэгорый і таксама шэраг іншых выклікаў класіфікацыі.

Вядома, што такая нявызначанасць дае свабоду і гнуткасць, якая, напрыклад, у некаторых вялікіх раздзелах каардынальна звужана. Я пісаў пра супольнасці, лічбавыя тэхналогіі, правы - гэта неўзаранае поле, адкрытае для розных дыскурсаў.

Новыя прылады

Нарэшце паспрабаваў убудаваны у вікіпедыю перакладчык. Плагін атрымаўся вельмі зручны, не толькі для перакладу тэкста, але подпісаў да малюнкаў, аўтаматычнаму пераносу крыніцаў і спасылак на артыкулы, якія ўжо маюцца ў беларускай Вікіпедыі. З-за недахопаў, часам непрадказальныя паводзіны перапублікацыі, і перанос “бітых” крыніцаў. У любым разе - гэты спосаб паказаў большую эфектыўнасць як па часе, так і па зручнасці, чым выкарыстанне іншых сістэмаў перакладаў.

Што можа быць у будучым?

Па-першае, гэты фармат можна працягнуць, некалькі разоў, тым болей у розных моўных раздзелах і зрабіць інтэрнацыянальным, як гэта робіць міжнародная ініцыятыва для вікінінзя - 100wikidays.

Па-другое, можна прапанаваць не вікіпедыстам або зусім новым рэдактарам далучацца, бо дзесяць інтэнсіўных вікі дзён могуць істотна палепшыць валоданне навыкамі пісьма і валодання вікітэхналогіямі.

І, па-трэцяе, гэты нашмат больш лёгкі фармат можа быць добрай нагодай для больш маштабнага мерапрыемства - конкурса для пачынаючых рэдактараў. Я адкрыты да супрацы з іншымі, бо можа атрымацца актыўная двіжуха.

Дарэчы, як і абяцаў, першым 10 паспяхова прайшоўшым гэта выправабанне, уручу самаробныя прызы. На сёння ўжо далучылася некалькі вікіпедыстаў і адзін з іх прайшоў гэту дыстанцыю. Астатнія прызы чакаюць сваіх пераможцаў =)