Зацемкі з Макдональдза (7-14 часткі)

Свае падарожжа у Макдональдc я пачынаю як сацыятэхнік-практык. Мне цікава антрапалогія каманды. Мне цікава, як будзе змяняцца маё стаўленне да працы і людзей, а таксама самога сябе. Мне таксама цікава, як карпарацыі ўплываюць на свой персанал у фарміраванні ідэнтычнасці і светапогляду працаўніка. Мне цікава, наколькі цэніцца, не спажывец, а чалавек у карпаратыўным капіталізме. Я хачу разумець, наколькі хутка магу вучыцца новай прафесіі. Таксама я хачу завесці новых знаёмых сярод простых людзей, а дакладней розных людзей

Папярэднія часткі (1-6) чытайце тут

Дзень сёмы. Салата і салатка

Дзень сурка хацеў сказаць. Не, сёння - дзень фрытак. Працягваю ўдасканальваць сваё майстэрства. Але мне нечакана нейкі з мэнэджэраў кажа змяніць становіско на смажонае. Я задавальненнем пераключаюся, таму што сыты фрыткамі.

Заўважыў большую актыўнасць вакол мяне. Падыходзяць інструктары ці мэнэджэры і пытаюць, як робіцца тое ці іншае. Паказваюць на манітор і пытаюць колькі чаго мушу прыгатаваць. Гэта дарэчы такі добры спосаб трохі ўвагнаць у стрэс. Мабілізуе. Бо насамрэч праца ў Макдональдзе большай сваёй чатскай трымаецца на павышаных абаротах. Пасядзець падумаць можа не быць часу. Трэба пастаянна  дзейнічаць.

Любы кантакт са смажоным стварае бруд у выглядзе алею. Нават калі ахайна вытрасаеш кош, у якім смажылася нешта, алетрапляе на палы, падлогу, рукі, вопратку. Праз паўгадзіны трымацца нечага чыстага даволі складана. Таму кожны працаўнік можа, абавязаны мецьанучы на сваёй пазіцыі.

Ёсць анучы мягкія, а ёсць цвёрдыя. На фрытках і смажоным я карысаюся мяккімі анучкамі. Гэтым і анучкамі выціраеш ўсё: і рукі, і ўсё паверхні, дзе была соль ці алей. Насамрэч такія анучы - гэта выратаванне для мяне, кінестэтыка. Цвёрдыя анучы для грыляў. Яны больш цеплаёмкія і імі можна кранацца гарачых паверхняў. Аднак цікава, што мяккімі таксама праціраецца гарачая паверхня месца, дзе знаодзяцца фрыткі. Пытанне ў розніцы тэмеператур.

Праціранне кантэйнераў, дзе знаходзяцца фрыткі павінна адбывацца пасля кожнага новага насыпання фрытак згодна стандартаў Макдональдза. І таму выціранне паверхняў іх ёмістасцяў мусіць абывацца хутка. Але з мяккімі анучамі такое нерэальна. І трэба складваць надвое і калі солі накопліваецца задужа, мяняць бакі. Ці мяняць анучы. Вось гэта замена анучаў гэта яшчэ паўхвіліны. Карацей гэты стандарт немагчыма выканаць пры падобнай арганізацыі працы. Дарэчы як шэраг іншых стандартаў, пра якія яшчэ буду пісаць.  

Заўважыў Якуба. Хлопца, з якім разам уладкоўваліся на працу. Ён разліваў напоі. Павіталіся.

– Можаш запакаваць адну сярэднюю і адну вялікую? – запытаў ён, падыходзячы да майго станавіска, каб сфарміраваць замову. Перадаю яму сярэднюю, пасля вялікую ўпакоўкі фрытак і пытаю:
– Цябе не вучылі працаваць з фрыткамі?
– Не, я толькі на напоях стаю пакуль.

Далей час паскорыўся, бо паступіла гара новых замоваў. Я пагрузіўся ў працэс смажэння і запакавання фрытак. Канвереер не спыняўся да майго перапынку.

Сярод памяшканняў Макдональдза ёсць “Кру рум” (з англійскай Crew Room, пакой Каманды). Іншымі словамі, гэта месца адпачынку. Даволімалое, магчыма метраў 2.5 на 4… з усёй мэбляй. Там ёсць невялікая лаўва і стол некалькі стулаў, асобна стаіць кампутар, мікрахвалёўка, а таксама нейкія цукеркі, часам заўважаў так печыва і гарбату ў пакеціках.

Складана назваць гэты пакой “для адпачынку” таму, што там шум звычайна мацней, чым на кухні, ад нейкага абсталявання, якой знаходзіцца адразу за дзвярыма. Таксма нешта вучыць там не проста, бо сканцэнтравацца пры руху людзей, можа не атрымацца. Нягледзячы на гэтыя Гэта другое месца пасля распраналкі, дзе можна неяк адпачыць унутры.

Пасля абеду ўсё працягвалася па накатанаму, але мяне вырашыў павучыць нейкі інструктар і пачаў даваць розныя задачы.

– Нарэж памідораў, – кажа чэл.
– Як гэта зрабіць? – насамрэч, як наразаць памідоры, я ведаю, але як наразаць памідоры ў Макдональдзе - гэта асобная гісторыя. Таму я часам пытаю як рабіць. Бо гэтак надзейней.   
– Кладзеш сюды памідор і робіш такі рух, – паказвае, як карыстаццаадмысловай  нарэзкай для памідор інструктар. Каб яны наразаліся адначасова на кавалкі роўнай таўчшыні.
–  Пасля кладзеш у гэтыя паемнікі, – якія дастае з ніжняй часткі стала.
– А края памідораў выкідваеш у гэту сметніцу, – таксама паказвае сметніцу, якая дастаецца з бакавой часткі стала. Напачатку гэта было невідавочна.
Я паспяхова спраўляюся з гэтай задачай і пытаю:
– Куды ставіць?
– На падагрэў.
– Дзе ён знаходзіцца?
– З майго боку нясі, але найперш зрабі апіскі для памідораў.
Патраціўшы з хвіліну часу, сярод дзясяткоў розных опцый, што можна надрукаваць, я знайшоў “памідор на стол” і зрабіў дзве апіскі. Прынес памідоры на месца.

– Зрабі салатку, – кажа гэты інструктар знову.
– Як гэта робіцца?
– Бярэш шэсць упакоўвак з той скрыні і раўнамерна раскідваеш, гэты пакет з салатай па гэтым папяровым кантэйнерам і па тры кавалкі памідораў парэзаных на дзве часткі кладзеш. Пасля робіш апіску “Салатка” і ставіш у лядоўню.

З гэтай задачай я таксама справіўся, раздрукаваў опіс з салатам і занес у лядоўню. Падаецца гісторыя скончылася, з салатам, але нейкі мэнэджэр глянуў у лядоўню і кажа мне пытаннем:

– Гэта салата?
– Так, – адпавядаю.
– Не гэта салатка, – кажа ён напавышаных танах.
– Не ведаў, што ў гэтым розніца. У адной літары.
– У салаты дзве гадзіны тэрмін захоўвання, а ў салаткі адзін дзень. – Вось як яно. Я ужо кранаўся нэйміну ў макдональдзе. І яшчэ крануся.

У гэты дзень я працягнуў працаваць на смажоным да канца змены.

Па сканчэнню змены я хутка апрануўся і ўжо амаль аўтаматычна ішоў дастанцыі чыгункі. Так дзень прайшоў не дарма. Я даведаўся гэта фундаментальную розніцу, паміж салатай і салаткай. Пасля душа спаў крэпка. На заўтра мусіў быць мой трэці дзень працы запар.

Дзень восьмы. У Новы Свят.

У нядзелю электрычкі ў дзень вольныя. Таму я з камфортам пракаціўся да месца працы. Гэта змена пачалася прадказальна.

Прадказальнасць была і ў тым, што мэнэджэр зноў накіравала мяне на фрыткі. Хаця гэта праца мяне трохі занудзіла, але я адчуваў рост мне трэба было 10-15 хвілін, каб усё прывесці да сваёй сістэмы працы, аптымізаваць рухі, паралельна адслугоўваючы усё паступаючыя замовы. Зараз я зграбна загружаў лядоўку для для порцый фрытак у кошы, намацаў рытм у якім трэбаставіць гэтыя кошы, каб канвеер працаваў спраўна і фрытк ішлі на стол сажыўцам.

Даведаўся, што мой інструктар па фрыткам ўжо 10 год працуе ў макдо. У пэзным сэнсе ён дасягнуў дасканаласці. Ён мог пераходзіць з адной пазіцыі на іншую. Паспяваў спяваць песні і жартаваць. Гэта ў прынцыпе мяне таксама натхняла зрабіць нейкі свой рытм.

– Ведаеш, што ўпывае на якасць фрытак? – нечакана падыходзіць да мяне худы хлопец мэнэджэр і пытае.
– Колькі пасалю.
– І колькі трэба саліць.
– Адзін раз калі іх вялікая і два разы, калі засыпана два разы вялікая.
– Што яшчэ уплывае?
– У алеі шмат нагара таксама уплывае, – адчуў сябе як на іспыце. Такое адуванне мэнэджэры спрабуюць навязаць не толькі пытаннямі, але і пастаянным назіраннем за табой. Кшталту “ты працуй”, але як зробіш штосці не так “мы маправім”. Вось гэта пачуццё пастаяннай сочкі за табой пакуль мяне не адпускае і яно насамрэч ёсць.
– Правільна, апал уплывае на якасць фрытак, – заключае мэнэджэр і пераключаецца на нейкую сваю іншую задачу.

Праз нейкі час я накіраваны на смажонае, а яшчэ праз нейкі час зноў вернуты на фрыткі, так бы мінуў дзень, але ў нейкі момант да мяне падыходзіць мэнэджэр і кажа:

– Трэба ісці ў Макдональдс на ст.м. Універсітэт Новы Свят з дапамогай.
– Ці можна дакладны адрас. Таксама мне трэба быць на станцыі Варшава Заходняя ў час. Таму важна, каб я скончыў працу у 21:30.
– Трымай, – яна перадала мне сцікер з адрасам і сказала наўздагон - можаш не перапранацца, толькі кепку здымі.

Насамрэч я перапануўся. Бегаць у форме макдональдза павуліцыіне зручна і не гегіенічна.

Я рушыў у новы Макдональдс. Вядома было цікава чаму менавіта мяне адправілі і аднаго. Было складана зразумець. Але я з радасцю перамяшчаўся на новае месца. Па-першае гэта перамячшэнне дае новыя рухі. І па другое, я атрымаю новыя ўраджанні. Насамрэч фрыткамі і смажоным я занудзіўся.

Прыбыў на месца. Гэта той Макдональдс, дзе мы ў першы працоўны дзень праходзілі інструктаж па тэхніцы бяспекі.

– Што ўмееш? – было пытанне менэджэра гэтага Макдональдза. Умею фрыткі смажыць, курчак і гародніну фасаваць.
– Добра. Пачнем з гародніны.

Ён прынес мне кантэйнеры і салаты. Пасля таго, як я расклаў каля 20 такіх кантэйнераў. Прыступіў да нарэзкі памідораў. Наогул памяшканне і сам маштаб гэтага Макдональдза быў большым за наш(!). Ён умяшчаў некалькі залаў, на некалькіх паверхняў. Іншы пах на кухні. Адчувалася стомленасць працаўнікоў, яны нібы правальваліся сярод машын - лядоўняў, фасавалак, канверера для бургераў, печаў, якія атачалі іх з розных бакоў і выдавалі пастаянны шум. Хаця на сэрвісе хадзіла дзяўчыны з Украіны, вельмі шмат хлопцаў на кухні былі не з светлыя: афрыканцы ці азіяты. Карацей каляровых адправілі ў прыісподню, а светлыя ўкраінкі больш пасавалі колеру скуры большасці кліентаў.

Пасля гародніны і фасавання цыбулі, я быў накіраваны на фрыткі. Першыя пяць хвілін я разбіраўся з інтэрфейсам новых машын (у нашым Макдолальдзе – іныя), правяраў запасы фрытак фасавальшчыку, маразілцы. Хлопец, які пакаваў фрыткі быў дзіка стомлены. Яго рухі былі вельмі павольныя, але рытмічныя. На экране адлюстрозвалася па 20+ замоваў сярэдніх і 20+ замоваў вялікіх фрытак. Гэта насамрэч нашмат больш, чым у нас (зноў карыстаю “нас”!)

Я ўключыўся ў дапамогу. Загружаў маразілку–фасавальчшык, смажыў ў кашах, насыпаў у кантэйнеры для фінальнай фаоўкі у рознага памеру ўпакоўкі.

Соль мяшаляся з алеем. Часу на яе ачыстку амаль не было. Паліцы з фасаванымі ў розныя ўпакоўкі фрыткамі былі аблеплены соллю з алеем.

Я заліп на імгенне. Бачыў, што хлопец усё ж знайшоў нейкую сваю залатую сярэдзіну ў гэтым паскараючымся канвееры і даваў рады ўсяму, што ад яго патрабавался на маніторы.

– Ты адкуль? Новенькі? – Ён запытаў.
– Не я ў камандыроўцы з іншага Макдональдза, адпавёў яму і засыпаў два новых каша фрыткамі. Давай пратру, – выціраю рабочую прастору ад солі. Бачна, што часу на гэта ў хлопца проста фізічна не было.
 – А ты адкуль? – пытаю, каб неяк падтрымаць размову.
– Я Узбекістана.
– Уважай, – кажу яму і высыпаю гарачыя толькі паднятыя з алею фрыткі. Засыпаю фрыткі ў кантэйнер, дзе ён паказвае лапаткай для фасоўкі. Насамрэч часу ў нас бракуе нават перакінуцца славечкам. Я хаджу і мяняю анучы. Выціраю іншую частку працоўнага месца ад солі. Адным камплектаў у 2 штукі выцерці працоўнае месца маларэальна. Праз нейкі час становіцца чысцей і трохі больш прыемней працаваць на гэтым месцы.

Бачу, што алей, у якім робяцца фрыткі ўжо закіданы парэшткамі і нагарам. Даўно не фільтраваныя. Але людзі ідуць і ідуць і няма часу, каб уключыць фільтр.

Далей мяне адпраўлюць на смажонае.

– Ты вельмі хуткі. Я вельмі павольны, – кажа мне чэл на смажэнні курчакаў і сыходзіць на абед. Спрабую зарыентавацца на месцы ўсё амаль такое як і ў маім месцы працы. Але заўважаю новы УХЦ. Хутка да яго адаптоўваюся. Час мінае і хутка прыходзіць па абеду чэл. Я вяртаюся на фрыткі. На гэты раз я адзін. У хлопца скочнылася змена. Паток людзей пасля 7 гадзін вечара ў нядзелю зменшыўся. Таму я даю рады. Але раслабіцца не выпадае. Праз нейкі час да мяне падыходзіць невялікая чорная дзяўчына і кажа, што мне ў дапамогу. Дарэчы большасць персаналу не размаўляла па-польску і нават не ведала яе. Такі бэсік інгліш. Гэта дзяўчына таксама як мова зносінаў. Я вучыў яе польскім выразам, кшталту “Jeden kosz”, “Prosze”, “Już robię” і таму падобнае. Адчую сабе асветнікам, які нясе прамяні святла цёсмным сябрам разам фасуючы фрыткі.

Пасля сённяшняга дня склаласся дэмаграфісная карціна Макдональдса. Магчыма не ўсюды у Польшы так, але думаю блізка да праўды. Траціна супрацоўнікаў – гэта палякі. Могуць займаць мэнэджэрскія пазіцыі, ці звычайныя, але мэнэджэрскія абавязкова, таксама абавязкова некалькі палякаў працуе на касе ці “ў зале” гэта значыць з людзьмі. Другая траціна - гэта ўкраінцы, яны таксама як і палякі займаюць пазіцыі мэнэджэрскія і звычайныя. Урэшце ўсе астатнія. Гэта могуць быць: беларусы, сірыйцы, узбекі, індыйцы, афрыканцы. Можа яшчэ змагу пашырыць спіс, але пакуль так.  

На электрычку паспеў. Ехаў дахаты і мысліў, што ў нашым Макдональдзе ўсё ж вайбы больш энергічныя і адчуваецца больш каманды.

Дзень Дзявяты. Два станавіска

Сёння я еду на працу на гадзіну раней. Запланаваў сустрэчу ў Макдональдзе са сваім вучнем англійскай мовы Максімам. Я выкладаю ў яго ўжо больш за год. Ён любіць падарожнічаць і на некалькі дзён падвіс у Варшаве. Мы вырашылі ўбачыцца. Першы раз.

– Комбо не мае ў зніжках. Можаш замовіць гэта ў звыклай форме, – холадна адпавядаем мне калега. Дагэтуль я прапанаваў свайму вучню пратэсціраваць як працуюць зніжкі для працоўнікаў. Насамрэч яны ахопліваюць абмежаваную колькасць пазіцый. І пакуль усе пазіцыі я не ведаю. Таму нам прыходзіцца замаўляць па поўнаму кошту.

Я зараз адчуваю, што значыць сядзець па той бок Макдональдза, калі я кліент. Я проста сяджу за спажываю час іншых і свой. За грошы. Я спажываю прадукты і прыроду разам з ёй. Ходзіць прыбіральшчык і робіць чысціню. Мы не прымусова вядзем размову пра наш досвед: падарожжаў, працы, захапелення.

Зараз я ўжо магу ўявіць, як працаваць там на прадашне - на кухні. Але ўявіць і перажыць, адчуць тое можна хіба самаму зведаўшы той свет дрым тым Макдональдза.  

Гадзіна добрай размовы са сваім студэнтам праляцела хутка. Я прасую форму і прыходжу да пакойчыка мэнэджэраў.

– Пакуль ідзі на фрыткі, – накіроўвае мэнэджэр.

Сёння загрузка не супер вялікая таму я паспяваю нарыхтаваць фрыткі і яшчэ глядзець па баках. Дакладней на паток кліентаў, як працуюць калегі і наогул антураж кухні. Зараз я па іншы бок і позіркі кліентаў набываюць іншыя адценні. Яны хочуць хуткасці, хочуць якасці. А я нібы звер у заапарку, паказваю “вось так гэта адбывацца”, “бачыце як мы рупліва працуем для вашага шчасця”. Мы прыгожыя, актыўныя  і робім такіяфось фрыткі, бургеры і напоі для вас.  

– Гэта чыкенбокс, – ловіць мой погляд на папяровыя загатоўкі для шматлікіх канапак і страваў калега, Марыюш.
– Што гэта значыць “чыкен бокс”? – пытаю.
– Гэта скрыня з трох аддзелаў для 6 тэндэрсаў, 9 нагетсаў і 2 малых фрытак. Прасцей запомніць 69. Запомніш, праўда?!  – адказвае.

З-за невялікай колькасці кліентаў на зале некаторыя больш вопытныя працаўнікі ходзяць па розных станавісках і робяць невялікае дзеянне. Для чаго? Каб шоў працягвалася. Для каго? Напрыклад, гэта можа быць загрузка фрытак у кош і пагружэйнне ў алей, ці запакоўванне некалькіх канапак, праз тры хвіліны гэтага чалавека можаш бачыць падмятаючага падлогу. Атрымліваецца такі танец сярод паху фрытак, мяса, гародніны, кетчупаў, паленага алею і гоману машын і праграм, якія патрабуюць твайго “Duty”.

– Хочаш пайсці раней, – падыходзіць да мяне мэнэджэр. Шчыра кажучы я не чакаў такога пытання.
– Я ўжо набыў квіток назад, таму буду працаваць у звыклым рэжыме. Для чаго гэта пытанне?
– Я предлагаю работнікам, потому что нет работы.

Насамрэч праца ёсць, проста яна не шалёная. Яна размераная. Ты мусіш сачыць за маніторам, смажыць курчак, выконваць запыты калег. Гэта пастаянны рух, але не на мяжы зрыву, які часта прысутнічае. І які магчыма мае на ўвазе мэнэджэр.  Я працягваю працаваць і мне становіцца цікава, ці часта прапануецца гэткі вараянт іншым супрацоўнікам.

– Ці прапаноўвалі табе раней сыйсці? – пытаю Наталлю, дзяўчыну з Украіны, якая працуе са мной побач.
–  Так, пыталі, але я адмовілася. Яны здымаюць працоўныя гадзіны. І гэта адпусканне табе не залічваецца ў заробак.
– Дзякуй, насамрэч яны хочуць зменшыць сваё выдаткі яшчэ больш.

Я пераключаюся на працу. Працягваючы смажыць і пакаваць фрыткі. На кухні рытмічных гукі на розных станавісках, якія патрабавалі больш увагі на розных станавісках пераўдвараюцца ў калыханку і баюкае. Часам калыханка перарываецца, але гукі зноў паўстаюць. Гэта мора, з надыходзячымі і знікаючымі хвалямі зноў вяртаецца.

– Налей калі ласка кетчуп, – запытваецца іншая рабтніца.

Я атрымліваю ёмістасць і іду да кантэйнера, падвешанага насцяну. Спачатку складна адчыніць крышку, але спраўляюся. Кетчуп наліты.

Крок па гроку праца на кухні адчыняецца для мяне. Не саказаць, што гэта нейкі касмічны карабель, але патрабуе сваёй дакладнасці. У такіх не замыславатых задачах звяршаецца змена. Мая серыя з трох працоўных дней скончылася і пачынаецца тыдзень насычаны іншымі актыўнасцямі.  

Дзень дзясяты. Калонія, экстэрналізацыя і Амара

Чую званок. Звоніць вераніка з Макдональдса, мэнэджэр.

– Прывітанне
– Сёння можна не прыходзіць на працу. Што пра гэта думаеш?
– Я планаваў як звычайна працаваць. Што зарылася?
– Я тут зварочваю працу сёння для працаўнікоў, бо няма працы.
– Хм… я ўжо запланаваў і набыў квіткі. Але калі няма працы можам адмяніць, – спрабую ў галаве хутка рацыяналізаваць тое, што адбываецца.
– Добра тады, я пішу, што адмяняем, – хутка адпавядае Вераніка.
– Ок, тады да наступнай пятніцы.

Я вырашаю адмяніць білеты. Як толькі завяршаю гэту працу, праз 5 хвілін яна зноў і кажа:

– Вітаю, нажаль ты новы работнік, і ў цябе няма яшчэ ўрлопа (адпачынку). Тады табе трэба прыйсці на працу, але магчыма на 1 гадзіну.
– Я буду ехаць з не Варшавы, таму мне няма сэнсу траціць 2 гадзіны на дарогу для адной гадзіны працы. Папрацую больш.
– Добра нешта вырашым, то прыязджай.
– Да сустрэчы.   

Экстэрналізацыя. External - знешні з англійскай мовы.  Гэта слова, якое выкарастоўваецца навукоўцамі і публіцыстамі, каб апісаць шэраг з’яваў у грамадстве, калі адна група людзей, стварае праблемы (напрыклад, у экалогіі), але пераносіць рашэнне створанай праблемы на іншых. У выпадку Макдональдза экстэрналізацыя выдаткаў часу і грошай пастаўлена на паток. Яна дробная і вялікая. Але ў улікам дробнай узнагароды за працу - сувымерна.

Напрыклад, са званка вышэй бачна. Калі б у мяне быў адпачынак, мэнэджэры б хацелі выкарыстаць мой адпачынак з-за таго, што ў іх няма для мяне працы, і яны падпісваліся на гэту працу. Значыць дзень адпачынку, які б я хацеў выкарыстаць для сябе ў зручны для сябе час, я б выкарыстоўваў для іх патрэбы. Тое самае дапусканне з працы. Ці камандыроўка пераезд у іншы макдональдс за свой рахунак і за свой час самае галоўнае. Ці нават мыццё вопраткі, якое я раблю ў сваім непрацоўным часе… Так звяршаюцца мае развагі па дарозе. Цяўгнік прыбавае на Варшава Ахота.

Я на месцы… Прасаванне перад працай стала традыцыяй. На тых, хто працуе на кухні мала, хто глядзіць, таму прасаванне ўніформы гэта хутчэй для самога сябе. Адчуць нейкую сваю вартасць. Прычым вартасць не хуткасці фасоўкі фрытак ці гатавання курчакаў, але вартасць чалавека, які мае сваю годнасць. Проста таму, што чалавек.     
 
Спачатку на смажоным. Пасля мяне перанакіроўваюць на фрыткі. Праз нейкі часа побач са мной пачынае працаваць невысокая дзяўчына, выглядае, што з нейкай краіны Азіі. Яна спрабуе справіцца з патокам замоваў. Але гэта не так проста. Часам дапамагаю ёй нешта дастаць з алею ці УХЦ. Па фрыткам пакуль няма вялікіх замоваў, і я налаўчыўся працаваць там і аптымізаваць дзеянні. Насамрэч паралельная праца стварае нейкі такі “танец” з выйманнем і пагружэннем кашоў, рассыпаннем гатовых (паў)прадуктаў падносам ці ўпаўкоўкам.  

– Дзякуй, – кажа дзяўчына па-англійску, пасля таго, як дапамог ёй засыпаць нагетцы нападнос для УХЦ.
– Рады дапамагчы. Ты адкуль?
– Я з Узбекістана.
– Я з Беларусі.
– А ты ведаеш рускую мову? – пытае яна.
– Так, але не размаўляю. Дакладней, не хачу размаўляць. Разумееш чаму. Дома я размаўляю па беларуску, але большасць людзей у Беларусі па-руску.
– Я разумею цябе, – кажа яна праз нейкі час.
– А чаму ты тут? Вучышся?
– Так я вучу англійскую мову тут!
– На якіх мовах размаўляеш яшчэ.
– Убзек – гэта мая родная мова, англійская і руская.
– Дзе карыстаешся ўзбекскай мовай?
– Убекскай размаўляю з сям’ёй, але ў горадзе, я з Душанбе, на рускай шмат. Ведаеш мы былая калонія Расіі.
– Мы ўсё яшчэ калонія, нажаль, – закругляю размову і пераключася на фрыткі. – Як цябе зваць?
– Амара – і ўсміхаецца. – А цябе?
– Мяне Міхаіл.

Праз некаторы час мяне кіруюць на смажонае, а Амару на канапкі. Прыходзіць мэнэджэр Валенцін. Такі мужчына з зачосам. Першы раз я яго ўбачыў, у распраналцы, калі ён гладзіў сваю цішотку блакітнага колера. Такія цішоткі ў большасці мэнэджэраў. Ад Валенціна моцна пахла адэкалонам. Бачна было, што нейкую жыццёвую пячатку пакінула жыццё на яго твары. Ён нібыта тут і нібыта недзе ў іншым месцы. Гэта ён неяк у мяне пытаў пра тое, што я пайшоў у туалет без дазволу.

– Дзе ты быў? – пыта ён мяне.
– У туалет хадзіў. Папярэдзіў калегу.
– Гэта неправільна.
– А ў каго трэба пытаць?
– Напрыклад, у мэнэджэраў.

З таго дня я запомніў, што пра туалет трэба пытаць у мэнэджэраў.

Так скончыўся мой першы месяц працы ў Макдональдзе. Гэтым вечарам надвор’е небывала цёплае для канца сакавіка. Я еду дамоў трохі раней а 7. У мяне яшчэ гара часу дома будзе.

Дзень адзінаццаты. Верыфікацыя ведаў

Намацаў той самы цягнік, які давозіў мяне за 20 хвілін да Ахоты, станцыя цягнікоў у Варшаве, недалёка ад якой месціцца мой Макдональдс.

Сёння я заўважыў невялікую змену. Са мной пачалі вітацца і нават усміхацца сустрэчна. Не ўсе канешне, але калі гэта робяць некалькі чалавек - гэтай уплывае. Мне дастаткова пара ўсмешак, каб задаўся дзень. Таму я спрабую дарыць людзям свае усмешкі і адказваць наўзаем.  

Спачатку я пайшоў нафрыткі і пачаў ужо прыводзіць да майго ладу працу на фрытках.

– Ці верыфікалі твае веды на смажоным? – нечакана падыйшла і запытала мэнэджэр. Насамрэч мэнэджэры падыходзяць вельмі незаўважна. Часам падсоўваюць нейкі дакумент на падпісаць. Не заўсёды тлумачаць што гэта за дакумент. Сканцэнтраваны на працы, замылены, спрабуеш паставіць подпіс я вярнуцца да справы.
– Адпавядаю, НЕ, - і пераключаюся на фрыткі.
– Значыць тады ідзі да Артура, – ён будзе верыфікаваць твае веды на смажоным працягвае мэнэджэр.

– Колькі ломцікаў неабходна для прыгатавання салаткі - пытае сходу Артур. Я не разгубіўся, бо ўжоведаю, што такое салатка, адказваю:
– Тры.

Пасля ён задае мне яшчэ колькі пытанняў пра тое, чаму гатуем у розных ёмістасцях вегі і тэндэрсы, як адбываецца працэдура смажання курчакаў розных, як карыстацца УХЦ і шмат іншых пытанняў. Большасць пытанняў адпавядаю, але не ўсе. Дарэчы з Артурам я сёння правяду большую частку дня.

– А зараз ідзіце на грыль, – кажа нам абодвум мэнэджэр. Так пачынаецца маё шкаленне на грылі.

–  Ты мусіш выконваць наступнае правіла Глядзі, Прыбірай, Смаж (spojż, ssuń, smarz), – пачынае тлумачыць Артур. – Глядзі – мусіш глядзець на манітор, у рэальным часе пакавае патрэбы і прыняць рашэнне колькі чаго будзеш смажыць. Прыбірай, – значыць адымаеш з дапамогай бампбару столкі мяса колькі вырашыў смажыць. І смаж – гэта значыць дадаеш на грыль гэту колькасць мяса.

Насамрэч праца на грыле падобна на фрыткі толькі больш рызыкаў. Бо працоўная  температура каля 200 градусаў. І паміж грылем і платформай, на якой ляжыць мяса вельмі невялікая прастора. Любы неасцярожны рух - апёк. Вядома хлопцы-інструктары папярэдзілі мяне пра гэта.

Стомлены пасля дня працы за грылем, іду да Варшавы заходняй і у галаве круцяцца лозунгі Макдональдза: Добра. Хутка. Выянткова.

Усё каштоўнасці знаходзяцца ў супярэчнасці. Некаторыя ў супярэчнасцях, якія выключаюць адна-адну, значыць, калі выконваецца адна каштоўнасць, другая падаўляецца цалкам ці амаль цалкам. Для прыкладу, аднастайнасць і раснастайнасць. А некаторыя проста канкуруюць. Гэта значыць выкананне адной каштоўнасці, зменшае магчымасці для іншай, але не так радыкальна. Сярод такіх канкуруючых каштоўнасцяў знаходзіцца бяспека і адкрытасць, хуткасць і якасць (добрае выкананне). Калі развіваеш хуткасць падае якасць, калі робіш якасна хуткасць спадае і захоўваецца на ўзроўні, які дастаткова, каб не сядзець і штаны праціраць, але рабіць справу. У Макдональдзе вельмі загналіся гэтымі паказчыкамі хутка ў ахвяру якасці. Дакладней якасць патрэбна, але пасля хуткасці. Хуткасць падаўляе якасць. Як на ронда Дашыньскага у Хабе так і ў Новым Свяце. З такімі думкамі я вяртаюся дамоў. І крэпка засынаю.

Дзень дванаццаты. Код ісціны

Увесь час калі я заходзіў у службовае памяшканне. Я прасіў супрацоўнікаў адчыніць дзверы. Але гэты раз хлопец, які займаўся прыборкай сказаў, што я магу карыстацца кодам на сцікеры побач з дзвярамі. Я зрабіў фотку і паспрабаваў запомніць гэты код, але не запытаў, як карыстацца такім замком.

Сёння я зноў працую на грылі. Адчуваю баляць рукі і не толькі. Цікавае адчуванне. Даўно не балелі трыцэпсы. Магчыма гэта пазітыўны бок працы ў Макдональдзе. Ты будзеш падкачаны.  

– Ці маеш пытанні да мяне? – падыходзіць Артур і пытае.
– Як мы называем гэта прыстасаванне для шкрабання апалу з платформы.
– Скрабок, – пасля невялікіх разваг адпавядае Артур.
– А вось гэта? – паказваю на прыстасаванне з сілікона, падобна якім мыюць вокны на машынах, ці хмарачосах.
– Ściągaczka.

Спрабую запомніць гэтыя два словы. Але не лезуць у памяць.

– Часам задужа інфармацыі не усё дэталі адразу запамінаю, – кажу Артуру і паўтараю, – Скрабок, сцянгачка, скрабок, сцянгачка…

Час пралятае незаўважна. Да мяне падыходзіць супрацоўнік і пытае:
– Ці хочаш папіць, туалет?
– Так адпавядаю.
– Трымай, – праз хвіліну ён дае мне ваду і кажа, што прымае маё станавіска.

Я п’ю на хаду ваду і пасля рухаюся да распраналкі, каб адведаць туалет. На шляху выпадокава на трапляю на ўжо знаёмую сірыйку.
– Як справы? – пытаю па англійску, хутка. Каб паказаць, што выпадкова яе ледзь не зачапіў пры руху.
– Час вельмі хутка ідзе, – адпавядае сірыйка.
– Ляціць, – спрабую дадаць дынамікі.
– Так і ў гэтым палёце часу нават нехта спрабуе знайсці ісціну, – нечакана дадае сірыйка.
– І знаходзіць, – кажу ёй і запавольваю рух.
– А ты разумны.
– Магчыма, – закругляю нашу малую размову і кіруюся ў прыбіральню.

Па вяртанні працягваю працу на грылі. Часам трэба паскорыцца, часам бываюць свабодныя мінуткі. Пад канец дня сказваецца стома ад паўтараючышся і інтэнсіўных дзеянняў. Чышчу скрабком грыль, пасля сцянгачкай. Рука трохі не слухаецца і … апёк. Трохі зрывае скуру. Гэта не прыемна.
– Дзе можна ўзяць пластыр, – заходжу ў пакойчык мэнэджэраў і пытаю.
– Вось тут, – паказвае адна з мэнэджэрак.
Бяру пластыр і абмотваю палец. Але рукі хаця і мытыя, але маюць тлушч. Пластыр не клеіцца. Мыю паўторна рукі і спрабую яшчэ раз прыклеіць новы пластыр. Гэта мера на нейкі час дапамагла, але не надоўга. Працягвае печ. Спрабую быць асцярожней і пачынаю чакаць канец змены. Гэта хіба першы дзень, калі я гляджу на гадзіннік так часта. Мяркуючы, што змена скончыцца хутчэй.

Вечарам побач з грылем сёння, працуе Марыюш. Ён заварочвае канапкі.

– Ці ведаеш, што гэта лічба на маніторы значыць? – пытае Марыюш і аказвае на лічбы знізу манітора.
– Не.
– Першая лічба гэта колькасць секунд, за якую я зрабіў апошнюю канапку, а другая колькі траціць наша каманда на адну канапку.
– Цікава. А колькі па стандарту, – пытаюся, бо ведаю, звычайна мэнэджэры спасылаюцца на стандарты карпарацыі Макдональдз.
– 60 секунд. Гэта для ўсёй Польшчы так вызначылі, але такога выніку яшчэ ніхто не дасягнуў з нашай каманды.
– Гэта для таго, каб стаяць, трэба пастаянна бегчы…
– Так, трэба пастаянна бегчы, – паўтарае Марыюш.

Я спрабую даведацца яго меркаванне наконт выкідвання прадуктаў. Калі заканчваецца таймер тэрміну прыдатнасці. Часу ўжывання. Насамрэч для большасць прадуктаў з курчака гэта 15 хвілін, а з ялачавіны гэта 10 хвілін. Ёсць невялікая розніца. Калі прадукт ляжыць больш, чым зададзены час, яго трэба выкінуць. Але гэта выкідванне рэдка хто робіць. Напрыклад, калі прадукт замест 15 хвілін ляжыць 20. Ну норм. Але бывае некаторыя прадукты могуць замест 20 хвілін ляжаць адну гадзіну і болей. Напрыклад, вегі, ці тэндэрсы. . Вядома ў прыватнымжыцці мы наўрадці выкідваем мясныя прадукты так хутка. Я пытаю ў Марыюшя яго стаўлене.

– Для мэнэджэраў звычайна, калі ёсць, то задужа, калі няма то замала, – амаль з лёту адпавядае. Марыюш умее выбіраць патрэбнае слоўца. За гэта ён пачанае прыцягваць да сябе больш і больш,  
– Дакладна, маеш рацыю, – пацвярджаю яго словы, усміхаюя і пераключаюся грыль.

Гэты дзень таксама завяршыўся. На вуліцы незвычайна цёпла нават вечарам. Заўтра я дамовіўся сустрэчцца з Ул’янай, каб перадаць ёй зін Памылка. Яна дэбютавала са сваім артыкулам у чацвёртым нумары. І насамрэч, хочацца пашырыць камунікацыі.

Дзень трынаццаты. Як я дакрануўся да прэўкраснага

Мы ўбачыліся за гадзіну да працы. Размова з Ул’янай праляцела даволі хутка. Гутарылі пра працу, пра вучобу, пра мае актывіскія задумы, пра яе валанцёрства. Часта прыходзіцца заканчваць на значным. Дарэчы, як мы разышліся, узгадаліся думкі сірыйкі: “гэтым палёце часу нават нехта спрабуе знайсці ісціну”.

Гэты дзень калі я думаў, што зайду ведаючы код, але нешта не падыходзіла. Хатычна націскаў клавішы. І неўзабаве мне адчыніў дзверы адзін з супрацоўнікаў, які займаецца чысцінёй на зале.
– Яго памянялі, – адпавёў і паказаў мне на сцяну. – Можаш сфоткаць.
– Як часта яго мяняюць, – пытаю.
– Не ведаю.
– Дзякуй на тым. Добрага дня, – жадаю гэтаму супрацоўніку і лячу ў распраналку.

Прасую джынсы і цішотку, “адбіваюся” ў сістэме прысутнасці. На гэтым раз дакладна ў 14:00.

– Куды сёння ідзем? – пытаю мэнэджэку Вераніку.
– На грыль.
– Добра.

Складана памысліць эстэтыку на кухонным канвееры як МакДональдс, аднак шмат прыгажосці і ўтульнасці на працоўным месцы залежыць ад таго, хто працуе перад табой. Сёння я змяніў Марыюша на грылю і прыйшлося гару ўсяго чысціць пасля яго. Праз нейкі час прывёў усё да майго ўзроўню разумення зручнасці і прыймальнасці.

Насамрэч калі першы дзень я толькі і глядзеў на патэльні грыляў, у якіх смажацца мяса. Зараз я здольны глядзець на УХЦ (UHC) і рэалізоўваць прынцыпа працы на кухонных пазіцыях Які называецца 3S - Spojrz, Sprobuj, Sprawdź. Калі па беларуску - гэта гучыць - Глядзі, Спрабуй, Правярай. (Гэта другі прынцып 3С вышэй распавядаў пра іншы).

Насамрэч інтэрпрэтацый можа быць шмат нават у афіцыйнай форме. Учора інструктар Артур кажа мне гэты імператыў на прыкладзе грыля:

– Спойж (глядзі), глядзі на манітор перад сабой але і на манітор за табой. Манітор перад табой паказваю бягучую патрэбу. А манітор за табой паказвае мінімальны неабходны запас гатовага мяса. Далей, другі пунк - рабі, інакш проста Смаж. Як толькі паставіў смажыць правярай, як змяняюцца лічбы на абодвух маніторах і будзеш разумець, ці патрэбна яшчэ смажыць.

У прынцыпе, я зразумеў, што смажыць 10:1 трэба мінімум па шэсць, а лепей па 12 на паднос, а 4:1 па чатыры і самыя таўстушкі Thicker мінімум  па два. Такі падыход змяншае колькасць кантакта з гарачым грылем. Чысціць грыль – гэта выпрабаванне і для рук і для цела.

Раз на дзве гадзіны падыходзіць мэнэджэрка і пытае як справы. У мяне зноў няма што ёй адпавесці таму кажу:

– Працую, - і працягваю. Мінулы раз казаў, што жывы, але хачу вады, яна ніяк не адрэагавала. Таму гэты раз вырашыў не пагружаць яе ў свой унутраны свет.
Заўважыў наступную рысу мэнэджэраў. Яны могуць “засумаваць” у сваім пакойчыку па двіжухе і вырашыць паскорыцца, калі яны бачаць, што замаўленняў становіцца болей. Яны, як мішкі Гаммі, якія напіліся чароўнага соку пачынаюць інтэгавацца ў працу нейкага працаўніка, паказваючы, як трэба рабіць. Гэта ўмяшанне насамрэч выглядае, што мэнэджэр даволі шмат розных аперацыяй робіць у сярэдніх хутчэй чм працаўнік.  Я ўжо пісаў пра падобную інтэрвенцыю адміністратаркі і думаў, што гэта выключна яе паводзіны, але паназіраўшы, зразумеў, такі стыль паводзінаў мэнэджэраў.  

З аднаго боку гэта цікава паглядзець навічку. Аднак з другога боку, я працую гадзінамі аднастайнай інтэнсіўнай працы, трохі выматаны. Тут прыбягае “свежы агурчык” і паказвае як насамрэч трэба ўсё шыбка радзіць. Я ўжо не кажу, што гэта ўмешванне мітусня трохі збівае рытм. Паглядзім што будзе далей. Можа я яшчэ не спазнаў майстэрства.

Мо сёння яна вырашыла мяне падлавіць і кажа:
– Як соліш?
– Бяру гэту шэрую рассыпачку. Націскаю два разы на кожны мясны блін.
– Колькі солі і перца сыходзіць на адзін Маэстро (гэта сінонім для Thicker)?
– Два разы па 0.4 грамы.
– І гэта колькі?
– 0.8 грама, – адпавядаю і пачынаю назіраць, як яна спрабуе замераць тэмпературу мяснога бліна пасля гатоўкі, электрычным тэрмометрам, якія прынесла з сабой. Доўгі час у яе не атрымліваецца. Я кажу ёй:
– Тры грыля ўчора не дагатоўвалі некалькі разоў 4:1 і Маэстра.
Яна маўчыць і паўторна закідвае 4 маэстра на адзін з “нестабільных” грыляў.   

Часам у выходны ў 15-18 гадзін могуць узнікаць паўзы ў кліентах. Гэта 3-5 хвілін паузы. У гэтых паўзах можна перакінуцца  з іншымі працаўнікамі.

– Марыюш, як ты мыеш свае боты ад алею і солі, якія прыліпаюць да падэшвы? – спрабую даведацца аптымальны спосаб. Бо мне даводзіцца красачы, якія выдалі ў Макдональдзе куляць у сваёй пралцы і гэта займае дужа часу і, кажуць, такое пранне не добра ўплывае на пралку.

– Я раблю гэта пад душам, – хутка адпавядае.
– Якая вада звычайная, гарачая?  
– Не, звычайная.
– Дзякуй.
– А што наконт пральнай машыны?
– Дык папсуеш яе – распавядае Марыюш.

Урэшце наступае абед.

– Ці працаваў на канапах? – зноў пытае мэнэджэр, калі вяртаюся. Адчуваю, што мне прапаноўваецца рост.
– Не, быў толькі на фрытках, смажоным і грыле.
– Артур, сёння інструктуеш Міхаіла на канапках.

Так пачаўся час, калі я слухаў доўгую гісторыю па колеры тузін розных відаў кетчупаў і формаў булачак, якой паслядоўнасці класці агуркі, салату, памідоры і кетчуп. Насамрэч розных соўсаў з дзясятак. Сёння судакрануўся з прэўкрасным. Я заварочываў гамбургеры і чызбургеры.

Пасля мяне перамясцілі на смажонае, дзе драйвіў курчакі, а пасля на зноў грыль. Так даволі дынамічна скончыўся мой трынаццаты дзень.

Дзень чатырнаццаты. Другі раз у Новы Cвят.

– Што ты ўжо ўмееш? – пытае мэнэджэр.
– Фрыткі, грыль, курчак, гародніна, пачаў канапкі практыкаваць.
– Ці маеш верыфікацыю ведаў? – пытае мэнэджэрка і пачынае шукаць нейкую тэчку ў сваім стале.
– Так, фрыткі і курчак маю, астатняе – не, – адпавядаю і назіраю, як яна на нешта глядзіць.
– Ідзі пакуль на фрыткі, – я хутка паварочваюся, іду да мыйніка. Упісваю сваё імя ў таблічку мыцця рук. У гэтай таблічцы кожную гадзіну трэба пазначаць, што памыў рукі. Мой рукі пазначаю сябе Mikhail V. і стаўлю кропку у слупку 14:00. Апранаю фартух інакіроўваюся на фрыткі. Вітаюся з калегамі і прыступаю да працы.

Заўважаю тым часам. Чым далей тым больш мяне пытаюць пра верыфікацыю ведаў. У нейкі момант трэба запытаць навошта верыфікацыя ведаў наогул? Умею і ўмею працаваць. Якія наступствы верыфікацыі? Ууцягваюся ў думкі пра фрыткі і пачынаю набіраць абароты.

– Табе трэба ехаць на іншае месца. На Светакшыньска, – падыходзіць адзін з  супрацоўнікаў.
– А хто гэта сказаў, – пытаю.
– Мэнэджэр.

Я іду далей і пытаю мэнэджэрку, яна пацвярджае гэта паручэнне. Заўважыў, што мэнэджэры любяць карыстацца супрацоўнікамі, каб перадаваць каманды. Магчыма гэта імітацыя гарызантальнасці, яшчэ не разгадаў гэты рэбус. Паглядзім, што будзе далей.  

Пачалася другая камандыроўка на Новы Свят. Там ужо некаторыя супрацонікі мяне пазнаюць. Другі раз у мяне змешаныя пачуцці наконт такой камандыроўкі. Але ок. Нешта новае мусіць мне адчыніцца і ў гэтым месцы. На гэты раз я пачынаю працаваць на грыль. Гэта даволі цяжкая праца.

– Мяне зваць Ірына, як цябе? – пытае працаўніца.
– Міхаіл. Дзе я магу ўзяць соль.
– Вось тут пад сталом на паліцы ў скрыні, – каментуе свой жэст Ірына і дадае. - Будуць пытанні, задавай мне.

Я прыступаю да працы на фоне гучыць рытмічная музыка. Яна, як бы павялічвае рытм і без таго хуткай  працы. Магчыма я старэю і не паспяваю за вайбамі моладзі. Магчыма музыка тут, каб было грабсці хутчэй. Праз нейкі час закончыліся сцеркі.

– Ці можна падрыхтаваць цвёрдыя сцеркі? Бо ўжо няма, – пытаю ў пакойчыку мэнэджэраў, – але там больш размаўляюць.

Мой усё досвед ужо дазваляе мне больш параўноўваць. Напрыклад, тут неабходна ставіць і правяраць падносы на УХЦ. Таксама падносаў абмежаваня колькасць, таму без наяўнасці пустых падносаў гатаваць новыя прадукты немагчыма. Праверыць наяўнасць пустых падносаў ва УХЦ раз на 15 хвілін як прапісана ў стандарце нескладана, але калі гэта штохвілінная патрэба, дадае дзве дадатковыя аперацыі. Якія забіраюць сакравенны час. Больш затое, узнікае вялікая стомленасць ад паўтараючышся дзеянняў.

Таксама сметніца знаходзіцца не зручна і прыходзіцца перастаўляць падносы для выкідвання папяровай падкладкі і пра дадаванні папяровай падкладкі - гэта яшчэ дзве дадатковыя аперацыі, а ў суме чатыры. Калі ўявіць, што на кожную аперацыю сыходзіць 2-3 секунды часу, маем за адну хвіліну 15 секунд на абслугоўванне падносаў. Гэта ў прынцыпе норм, калі не высокая загрузка. Але калі высокая, адбываецца замыльванне і выматванне. Такая арганізацыя працы.

Ірыну на канапках змяняе цемнаскуры хлопец, адразу падыходзіць і пытае мяне:

– Ты новенькі, так?
– Я прыйшоў, каб сёння вам дапамагчы з Хаба, ронда Дашыньскего.
– Да якой ты будзеш?
– Да 21:30 - кажу. – А чаму пытаеш?
– Да, так, – адмахваецца.

Насамрэч пытанне “да якой будзеш?” гэта другое папулярнае пытанне разам “адкуль ты?”. Яго сэнс яшчэ варта разгадаць. Тым часам у мяне наступае абед.

– Смачнэго, – заходзіць мужчына год 50 у Крю рум і жадае паесці там.
– Адкуль ты? – пытае  
– Я з ронда Дашыньскего. Прыехаў сёння дапамагаць вам. А вы даўно тут працуеце?
– Так, даўно.
– Колькі?
– Год…
– Цікава.
– Я працаваў на хабе да гэтай працы. Пасля вырашыў тут.
– А чаму вырашыў?
– Там мне не падабалася атмасфера.
– Бывае, – я не стаў паглыбляцца ў дэталі, бачыў гэтага мужчыну першы раз.
– Я люблю спакойна рабіць сваю справу, каб мне не казалі зачаста, што ды як, – пасля ён вытрымаў невялікую паўзу і запытаў?
– Ці працуе яшчэ там Гражына, такая высокая брунэтка, – не ведаю.
– Хм, не памятаю.
– А ці ёсць яшчэ мэнэджэр, Валенцін? – спрабуе намацаць кропкі для агульнай размовы поляк.
– Такі з зачосам, – удакладняю.
– Так, з зачосам.
– Працуе.
– Яшчэ памятаю Марыюша. Добры ён.
– І ён працуе, – кажу.
– Цікава сэнсоўна паразмаўляць з чалавекам, – трохі прастранна разважае поляк. Мы працягваем абедаць.
– Цікава ці можна гэтыя фрукты ўзяць са стала, – заўважаю раскладзеныя слівы, дыню і розныя прымакі на стале Кру рума. Таксама ў Кру руме больш прасторы. Месцаў, каб пасядзець, ёсць чайнік, лядоўня… нашмат больш магчымасцяў, чым на Дашыньскага. Параўноваю у думках.

– Так, бяры колькі хочаш, – кажа поляк.
Хтосці з пацаўнікоў заходзіць у пакой і кажа поляку:
– Трэба прыбраць ля лесвіцы.
– Добрага дня, – развітваюся з палякам.

Я працягнуў працаваць на грыле. Маі рухі становяцца больш арганізаванымі, менш мітусні. Хаця ў мяне з’яўляецца больш часу для прыняцця самастойных рашэнняў і аптымізацыі працэсаў: што і калі  лепей прыгатаваць, каб пастаўка мяса для бургераў была максімальна гарманічнай. Усё ж на людзей, якія ўсё гэта спажываюць, маю мала часу глядзець. А гэтыя людзі ядуць горы мяса. І я дапамагаю ім у гэтай звычцы. Цікава чаму я пачаў разважыць пра гэта…

Пад канец змены зноў стомлены. Раблю неасцярожны рух і зноў апёк. На гэта раз абадраў скуру таксама. Частка скуры пальца прыклеілася да грыля. Падаецца толькі палец. Не брутальна, але некалькі тыдняў рэгенерацыя зойме.

Гэты раз вырашыў не ехаць да Варшавы Заходняй, а пайсці пешшу да Цэнтральнага вакзалу і адтуль ехаць. Дарога заняла каля 20 хвілін. Квіток трохі даражэй, але цягнік той жа самы. Падчас дарогі назад вырашыў не трымаць у галаве, што адбылося за дзень, а запісаў усё ў скарочаным выглядзе, каб лепей было пісаць гэтыя зацемкі.