Зацемкі з Вікісаміта 2019. Як абіраць свой моцны бок

Вяду невялікі дзённік з месца падзеяў. 

Вікісаміт - гэта штогадовая сустрэча сусветнага Вікімедыя руху па пытанням самакіравання, развіцця і пабудовы інфраструктуры свабодных ведаў. Мне давялося, атрымаўшы мандат беларускай вікі-супольнасці, прадстаўляць там нашы інтарэсы.

Пройдземся па тэмах, якія удалося закрануць і таксама раскрыць.

Чытайце таксама аналіз развіцця руху ў 2017 годзе.

Дзень першы. Армяне, рускія і Камітэт Філіялаў...

28 сакавіка. Атрымалася пагутарыць з рускім і армянскім філіялам. Яны выказалі сваё бачанне, што фундацыя Вікімедыя змяншае ролю вялікіх філіялаў - аддзяленнем (Chapter) і павялічвае ролю юзэр груп руху. Асноўная прычына паляпшэнне кіруемасці і магчымасць больш развівацца індывідуальным актывістам мінуючы фазу “філіял”, у тым ліку бюракратычную. 

Насамрэч ёсць аб’ектыўныя падставы для таго, каб працаваць з юзэр-групай, а не аддзяленнем. 
Большая гнуткасць дзейнасці і прастата стварэння.
Маюцца такія ж правы і магчымасці фандрайзінга у фундацыі, канешне не без нюансаў).

Можна прачытаць пра асаблівасці менавіта філіяла на мета-вікі

Існуе асобная старонка з усімі прызнанымі аддзяленнямі і юзэр-групамі, у тым ліку нашай. Пракансультавацца можна з прадстаўнікамі Афкома (Камітэта па філіялам). Напрыклад, пакамунікаваў з Рэда Кербуш або Кірылам Локшыным. Яны гатовыя дапамагчы і ведаюць рускую мову, калі патрэбна. 

 

Дзень другі. Разбіраюся ў слоўніку

29 сакавіка. Сяджу з раніцы перачытваю праграму Саміта. Прысутнічае шэраг новых словаў. 

Разбярэм некалькі з іх.

Рабочыя групы (Working Group) - гэта групы, утвораная па розным тэматычным накірункам, для даследвання і забеспячэння рэкамендацыямі выкананне стратэгіі 2030 з боку адпаведнай структуры руху (а не праграмнай актыўнасці). Маюць права дарадчага голасу, рашэнні не прымаюць.

Структурныя і праграмныя змены (programmatic and structural). Нарэшце атрымалася даведацца. Праграмныя змены гэта па сутнасці набор дзеянняў, якія набліжаюць увесь двіж да мэты.  А структура руху - гэта сукупнасць правіл і працэдур, магчымасцяў і інфраструктуры, створаным для лепшага дасягнення мэты і развіцця руху.

Выкладу асноўны стратэгічны накірунак (Strategy Direction) ў арыгінале: “By 2030, Wikimedia will become the essential infrastructure of the ecosystem of free knowledge, and anyone who shares our vision will be able to join us.” Згодзен, гучыць абстрактна, але ўсё ў руху працуе ў гэтым стратэгічным накірунку да 2030 году. Канешне магчымы мадыфікацыі. Гэтыя 26 словы стратэгічнага накірунку выпрацоўвалі напрацягу 2 гадоў тысячамі актыўнымі удзельнікамі руху. 

Варта адзначыць, што метадалогія планавання, якую выкарыстоўвае Вікімедыя інаватыўная і яшчэ ніводнай арганізацыяй не выкарыстоўвалася. Таму ў мора)

Такім чынам, Выкананне стратэгіі (Strategy Process) - гэта працэс структурных і праграмных зменаў, якія будуць рэалізоўвацца ўсім Вікімедыя двіжам для выканання Strategy Direction. 

Чытаючы гэтую частку галоўнае не прасесці пры разборы ўсіх гэтых вызначэнняў, бо інічай далей вельмі складна арыентавацца дзе знаходзішся, і што вось у гэтым пакоі зараз вырашаецца. Магчыма.

Ідзем далей...

Keynotes. Асноўныя думкі саміта

У першы дзень двіжа для публікі распавядалі свае думкі чаянні кіраўнікі фундацыі Вікімедыя, Вікімедыі Германіі, Прадстаўніца міністэрства замежных справаў Германіі, самі арганізатары Саміта, аўтары эксперымента па выпрацаўцы стратэгіі.

Асноўныя думкі:

  • Міністэрства: Навігацыя па дадзеных і ведах становіца ключавой.
  • Катэрына: Устойліваць дасягаецца, калі супольнасць мэтанакіравана (!) дзеліцца ведамі.
  • Нікола: Вікімедыя рух - гэта не толькі энцыклапедыя. 
  • Якая роля малых груп (напрыклад, “беларусаў”) ў агульнай супольнасці?
  • Структурныя змены падтрымліваюць сістэму, якую будуе Вікімедыя (адпраўляемся думкамі ў Працоўныя групы, будзем яшчэ ніжэй гэту тэму разжоўваць).
  • Цэнтралізацыя філіялаў - гэта праблема для развіцця.
  • Каарэль: Працэс стратэгіі доўгі, таму што Diversity - complexity, Inclusion - difficulty, а таксама валанцёрская праца не гарыць. 
  • Усе кажуць пра гісторыі і наратывы… карацей гэты механізм дзьмуў з вуснаў розных спікераў.
  • Яшчэ цікава думка датычна кіравання тэкстам ад Ніколы: утрымліваць баланс паміж гайдамі і аўтаноміяй.

На гэтым думкі канешне не скончыліся. Ёсць над чым паразважаць у беларускай супольнасці таксама. 

Асобна пра Wikidata. Фэдэрацыя ведаў

Хто яшчэ не ведае пра Wikidata, раю трохі прачытаць уводзіны і скарыстацца анлайн-турам, або пачытаць слоўнік. Лаканічна - гэта мета-база звестак, якая арганізуе сінхранізацыю дадзеных розных раздзелаў Вікіпедыі і сястрынскіх праектаў Вікімедыі. Найчасцей гэта інфармацыя ў інфабоксах артыкулаў.

Адна з маіх мэтаў знайсці спецыялістаў па Wikidata для ўцягвання ў праект Мапа Заўтрашнягя дня. Як экспертна, так і пахакатоніць.

Наткнуўся на новую для сябе ініцыятыву Wikibase. Насамрэч яна ляжыць пад капотам Wikidata. На сёння гарачыя планы распрацоўшчыкаў стварыць магчымасці дэцэнтралізавага ўзаемадзеяння розных інстансаў Wikibase. Будучая федэрацыя ведаў...

Вечарам. Наведваю мітап прысвечаны развіццю Wikidata праекта.

У бліжэйшую вясну вікіхакатоны плануюцца у Празе (Чэхія)  і Маскве (Расія - трэба сачыць на іх інфраструктуры).

А тут мае ўраджанні ад першага вікіхакатона (2016). 

Вікідата для мапы

Мая задача была даведацца, як працаваць з Wikidata трэцім сэрвісам. Існуе, як мінімум 3 спосабы:

  1. Выкарыстоўваць інструмент першакрыніцы, з раглядам  Primary Source Tool на канкрэтным прыкладзе. Усе унесеныя новыя прапановы зменаў, павінны быць сцверджаныя карыстальнікам wikidata. Спосаб больш бяспечны з боку цэласнасці дадзеных, але знікаюць перавагі аўтаматычнай працы з новымі дадзенымі, бо неабходны новы чалавек.
  2. Праз стварэнне асобнага карыстальніка праз тэхналогію OAuth. Па сутнасці твараецца карыстальнік Wikidata і на карце аперуе ўдзельнік, які адказвае за свае дзеянні. Ужо ёсць рэалізацыя падобнага узаемадзеяння на прыкладзе кніжнага каталога. Аўтаматызацыя з’яўляецца толькі у выпадку калі карыстальнікі на сістэме зарэгістраваныя, без чаго у ідэале можна было б не рабіць.
  3. Трэці спосаб узаемадзеяння гэта наўпрост праз API, дакладней action API. Вы маеце аднаго зарэгістраванага карыстальніка, які адпраўляе датасэты ў Wikidata. Мінусы гэтага падыходу, што пры ўзломе трэцяга сэрвісу (скрэсцим пальцы, напрыклад, Мапы), яго айпішнік можа быць заблакаваны ў Wikidata на заўсёды. Тут таксама паўстае пытанне якую нагрузку плануе серэвер на API, па словах некаторых распрацоўшчыкаў mediawiki гэта 10 запісаў у секунду норм.
  4. Ёсць яшчэ чацвёрты, але слаба вывучаны спосаб. Гэта перадача звестак на EventStream. Needs to be investigated =) Наогул трэба больш камунікаваць з распрацоўшчыкамі. 

Забіраць дадзеныя нашмат прасцей.

Падсумую пра API з вікідатай. Поле няпаханае. Працы шмат. Ёсць з кім камунікаваць. Тым больш сама каманда Вікімедыі плануе паглыбіць распрацоўку ў гэтым накірунку. 

Што такое Праўленне Давераных (Board of Trustees)


Разглядаліі 3 гадзіны змены ў рэзалюцыю правядзення выбараў у гэта праўленне. Пры беглым апытанні суседзяў зарабіў выснову, што мала, хто разумее, чым займаецца гэта праўленне. 

 

Разгляд гэтай рэзалюцыі высмактаў усе сокі. Але нешта зразумеў больш у двіжухе… Праз такі торчы важна прайсці, каб пасля быць на ты з двіжам). Зараз пра само Праўленне Давераных.

Па-першае, праўленне (вядома як барда) давераных - гэта ворган, які кіруе фінансамі арганізацыі, зацвярджае выканаўчага дырэктара, а таксама садзейнічае звязанай працы ўсіх удзельнікаў руху, завяспечваючы ўмовы, пры якіх кожны голас будзе пачуты.

Па-другое, на сёння ўсе філіялы, а гэта аддзяленні, юзэр групы і тэматычныя арганізацыі. Такім чынам, на сёння прыраўнены ў прававым стане ўсе арганізаваныя удзельнікі руху Вікімедыя: маюць магчымасць высоўваць сваіх прадстаўнікоў і абіраць  удзельнікаў барды. 

У выніку гэта рэформа Праўлення давераных, дае выбірацца 2м з 10 прадстаўнікоў юзэр групамі, чаго не было дагэтуль. У мяне вялікае пытанне, наколькі гэта рэформа можа быць важна для нашых удзельнікаў у кантэксце шматлікасці выбараў і іх складанай працэдуры. Ну так тут важна тайммэнэджэмэнт (прыўкраснае слова) і канешне магчымасць адклікання кепскага Даверанага.

Дзень Трэці. Як працаваў у групе Прадукты і тэхналогіі

30 сакавіка. 
Наогул структура Вікімедыі даволі складаная.. ўзнікаюць такія паняцці як Core Team, Steering Group, Steering Committee. Кожная з іх выконвае канкрэтную ролю выпрацоўцы стратэгіі і жыцці руху. У ідэале іх функцыі не перасякаюцца. Вось можна схематычна праглядзець як адбываецца ўзаемадзеянне. 

Асноўная каманда (Core Team) - гэта невялікая групоўка апантаных чэлаў, які падтрымліваюць увесь гэты двіж па выпрацоўцы стратэгіі і ўцягваннні як мага большай колькасці людзей. 

Wikimedia Strategic Process Working Groups

Я ўжо даваў вышэй сваё разуменне рабочых груп. Нагадаю, гэта такія ўтварэнні ўнутры Вікімедыя руху, якія забяспечваюць рэкамендацыямі рэалізацыю стратэгічнага накірунка (Strategical Direction) усяго руху.

Такіх тэматычных груп на сёння дзевяць

  1. Ролі і адказнасці
  2. Фандразінгавая
  3. Размяшчэнне рэсурсаў
  4. Разнастайнасць
  5. Партнёрства
  6. Развіццё патэнцыялу
  7. Здароўе супольнасці
  8. Прадукты і тэхналогіі
  9. Адвакацыя

Я удзельнічаў у групе Прадукты і тэхналогіі, таму сфакусуюся на расповядзе, як там было.
Плаванне ў абстракцыях і акцэнтах

Насамрэч складана ўцягнуцца. Ідуць разважанні на вельмі абстрактным узроўні. 

У падтэме “Эвалюцыя платформы і патрабаванні да фічаў і праграм Вікімедыі” Кшталту, якія ёсць адпаведныя планаванне і працэсы распрацоўкі, якія дапамагаюць падобным(блізкім) групам і арганізацыямі прымяніць правільныя прыярытэты і пацвердзіць эфектыўнасць? У арыгінале пытанне гучыць так: What are the comparable planning and development processes that help similar groups and organisations to set the right priorities and assure efficiency?

Таму калі задавалі пытанне, ці ёсць пытанні па гэтым пытанні. Я губляўся і спрабаваў намацаць нешта цвёрдае. Таму пачаў чапляцца за простыя канструкцыі: хто такія “кантрыб’ютары” у кантэксце адрознення ад кодзераў і карыстальнікаў, дзяліўся сваім досведам працы з валанцёрмі, як бачу магчымыя ментарскія праграмы і развіцця опен-сорс лідэрства ў малых філіялах Вікімедыі.

Праз нейкі час трохі разгаварыліся. 

Насамрэч даволі складана выпрацаваць нейкае агульнае бачанне ў паліфаніі думак і акцэнтаў. Асабліва складана слухаць англійскую-ідыйскую, англійскую-афрыканску і іншыя варыянты англійскай мовы… трэніроўка вуха зашкальвала. 

Міждысцыплінаршчына

Усё ж падчас сустрэчы збіраліся цікавыя пытанні і гутаркі: 

  • як  арганізаваць улучэнне новых людзей у супольнасць распрацоўшчыкаў ядра і пашырэнняў, 
  • ці трэба прадукты mediawiki рабіць прыцягальнымі для рынка (прадавальнымі), або працаваць для супольнасці, 
  • якія ўмовы трэба для таго, каб была магчымасць будаваць моцную інфраструктуру, 
  • дзе знаходзіцца месца распрацоўкі і месца выкарыстання, 
  • хто арганізуе доступ да гэтага месца, 
  • як трансфармаваць “джунглі” вікі-гайдаў у культурны сад (звязны наратыў), улічваючы розныя ўзроўні патрэбаў: распрацоўкі і выкарыстання, 
  • якія межы адкрытасці ўключэння ў распрацоўку. 

Закраналіся таксама пытанні 

  • распрацоўкі API для больш універсальнага доступа да ведаў розных трэціх прыкладанняў. 
  • Ці дастаткова на сёння толькі мэнэджмэнта і выканання задач, 
  • як развіваць адкрытае лідэрства ў праектах, і перадаваць веды пра опенсорс для малых супольнасцяў распрацоўшчыкаў, якія паўстаюць у розных кавалках планеты, 
  • ці дастаткова на сёння звычайных тэхнічных амбасадараў, 
  • як павялічыць цэласнасць і бяспеку праграмаў і шмат іншых.

Уявіце гэта толькі адна група генеравала такі шэраг пытанняў і ідэяў, а такіх групаў  працавала дзевяць адначасова. Карацей, падканец дня было толькі адно жаданне: легчы як мага раней і выспацца. 

Дзень Чацвёрты. Перагрузка

31 сакавіка. Пазнеміўся з алжырцамі, філіпінцамі, габрэямі, азербанжанцамі, амерыканцамі з розных штатаў. Так нават запомніў, палітычных анекдот: Мексіка блізка да ЗША, але далёка да Бога, а Ізраіль блізка да Бога, але далека да ЗША.

Адчуваю перарузку. Добра, што вяду гэты канспект. Ён трохі сістэматэзуе плыні інфармацыі з усіх бакоў. 

Мы зноў падзелены на 2 залы (для рабочых групаў і астатніх) і нас па-майстэрску фасілітуюць, я бы сказаў нават матывуюць рабіць пэўныя дзеянні пасля саміта. Гэта добрая з’ява ў вікіруху не проста балакаць і нэтворкіцца, але задаваць перфарматыў. 

Напрыклад, на адной сесіі мы (гэта каля сотні чалавек) на сцікерных аркушах пішам, што мы збіраемся абмярковаць пасля саміта ў юзэргрупе, з кім, якія сродкі камунікацыі будзем выкарыстоўваць. 

Іншымі словамі, мы незаўважна даем абяцанне перад Вікімедыя супольнасцю давесці веды атрыманыя падчас сусветнага форума да нашых супольнасцяў. 

Або другі падыход, мы пішам назву свайго філіяла і наклейваем у адным з 9 накірункаў (па назвах працоўных груп), дзе мы гатовы быць актыўнымі або дзяліцца найбольш. Такім чынам, бачна агульная карцінка чаканняў і намераў філілялаў Вікімедыі. Так, гэта пра адкрытасць і большую празрыстасць руху.

Наогул пастаянна ствараецца магчымасць:

  • Працаваць у пэўнай тэматычнай групе.
  • Выказвацца індывідуальна.
  • Пепаходзіць з групы ў групу.
  • Задаваць сваю павестку.
  • Знаёміцца ледзь не пастаянна з новымі людзьмі, таксама з працаўнікамі фундацыі Вікімедыі.
  • Атрымліваць веды пра рух і канкрэтныя тэхнічныя пытанні.

Як данесці інфармацыю

Мяне пастаянна хвалявала пытанне. як данесці атрыманую тут інфармацыю удзельнікам нашых мясцовых Вікі-супольнасцяў? Пасля сустрэчы з 5 такімі ж зацікаўленымі ўдзельнікамі саміта, і мы накідалі ідэі, як гэта лепей зрабіць.

  • Самы складаны момант для ўсіх - гэта прыцягнуць шырокае кола ўдзельнікаў на абмеркаванне вынікаў, дыскусію па самакіраванню. 
  • Для запрашэння магчыма выкарыстаць: персанальныя запрашэнні, вікі-форум, вікі-старонку, фэйсбук-канал, або персанальныя паведамленні у мэсэнджэры (тэлеграм). Падчас можна даць магчымасць дыстанцыйнага ўдзелу.
  • Пры запрашэнне таксама сумясціць цікавыя тэмы з карыснымі, напрыклад, дранік-сесію?
  • Падчас працы з супольнасцю больш паказваць твары тых, хто дзейнічае і робіць справы як анлайн так і афлайн, каб будаваць давер.
  • Найперш запытаць ва ўсіх, дзе мы з’яўляемся моцнымі? Якія моцныя бакі нашай супольнасці.
  • Стварыць візуалізацыю тых ведаў, якія мы атрымалі тут, можна маляваць ў miro, або проста на дошцы на базе, аркушы паперы. Паспрабаваць зрабіць нейкую цэласную выяву. 
  • Або весці храналагічны расповяд - гісторыю.
  • Рабіць падсумаванні кожнага абмеркаванага пытання на 1-2 радкі тэксту не болей. Занатоўваць на агульным лісце.

На пасашок

Так лідэры і арганізатары зноў вяшчалі свае думкі і натхнялі і так ужо трохі стомленую натхёную аўдыторыю. Некалькі думак:

  • Эмна. Супер калі ёсць ранастайнасць. Яна тут ёсць. Але мне падалося, што няроўнасць усё ж прысутнічае. Ну паглядзім ці падпішуцца на другасныя ролі праз 2-3 гады белыя)
  • Так, вікі супольнасць умее рэфлексаваць свае каштоўнасці. Але вось гэта слова “рэфлексаваць”, шмат, хто ў аўдыторыі не разумеў наогул. Таму спадзяюся слова “каштоўнасці” пачулі. Так, там было слова цэласнасць.
  • Суніл: Гарманізацыя руху - забівае разнастайнасць. Наогул, слова “разнастайнасць”, таксама шмат выкарыстоўвалася. 
  • Кшталту, дзе адкрыты стандарт “адкрытасці”. Няма. Ці трэба? Не. Чаму? Магчыма, каб не заваліць “адкрытасць”.
  • Ну вось у вікі-руху ёсць “responsive” мэнэджмэнт. Гэта кшталту рэфлексіўны мэнэджмэнт, ці адказны. Насамрэч і першае і другое. Будзем імкнуцца.
  • Ідэалізм - гэта амбіцыі і слоўнік. Калі першае уклалася, з другім трэба папрацаваць. Тэма класная, але ўжо не ў гэтым тэксце.
  • Райан (СС): Апошнюю думку, якую злавіў: Вынаходніства свайго метаду самакіравання. Так, так, гэта выгадныя інвестыцыі. Занавес.

Закругляемся

1 красавіка. Ужо чатыры гадзіны сяджу за стырном… не насамрэч на напісаннем гэтай справаздачы. Папярэднія тры дні па гадзіне сыйшло. Куча ведаў. Не проста іх выкладаю, але і пераварваю. Шмат невялікіх даследванняў адбываецца. Для мяне вельмі карысны працэс. Спадзяюся былі цікава і карысна прачытаць. Для супольнасці.

Замест PS

Атрымался шарыць адзін пакой ў гасцініцы разам з індыйцам з Пунджаба (Індыя). Ён трохі сумяўся каля і назваў яму адкуль. Гэта тыпова для прадстаўнікоў з далёкіх частак свету не ведаць, дзе Беларусь. Але пасля вельмі радасна прамовіў. Што ён ведае Беларус, трактар. Падзяліўся спасылкай пра трактар, дакладней фільм пра яго… так гонар мы умем свет здзіўляць праз трактары.