Думкі пра накіраванасць (перфарматыўнасць) супольнасці

У лютым і сакавіку працаваў з маладымі людзьмі. Размаўлялі які ствараць супольнасці ў розных асяродках: у спрыяльных ці неспрыяльных. У канцы цыкла нашых размоваў у адной з удзельніцаў узнікла цікавае пытанне:

- У маім калектыве людзі сабраліся з розных нагодаў, матывацый. Хтосьці хоча змяняць сітуацыю, хтосьці проста патусавацца прыйшоў, а хтосьці, актыўна выкарыстоўвае нашу суполка для свайго навучання. Як мне сінхранізаваць такіх людзей у адной камандзе?

Насамрэч гэта пытанне я вырашаў у сваёй практыцы і задавалі ў розных формах мне даволі шмат людзей, якія займаюцца супольнасцямі.

Я паспрабую даць свой адповяд. Ён не будзе просты і псіхалагічна і арганізацыйна для стваральнікаў супольнасцяў.
 
Калі падзяліць нас па колькасці ўнутранай энергіі, існуюць людзі, (1) якіх пастаянна прэ, і яны гатовы выдаткоўваць сілы, каб актывізоўваць людзей і наогул штосьці змяняць у наваколлі. (2) Іншыя людзі гатовы працаваць над сабой, траціць энергію менавіта на самаўдасканаленне, але калі гаворка заступае пра іншых, тут актыўнасці нашмат меней. (3) І нарэшце людзі з мінімальным узроўнем энергіі сканцэнтраваны на задавальненне сваіх бягучых праблем.

Вось гэтыя тры групы могуць перасякацца ў адным калектыве. І тут паўстае пытанне, якое задала мне адна з удзельніц нашых размоваў: Што рабіць з такімі рознымі матывацыямі.

Я бы ўдакладніў, што тут не проста розная матывацыя. Тут задаецца розны энергетычны ўзровень. На глебе розніцы ў энергетычным узроўні, я выдзеляю тры віда суполак. (1) Суполкі накіраваныя на змену "недасканалага" света - тут пысутнічаюць найбольш энергічныя людзі. (2) Суполкі накіраваныя на змену сябе (тут сканцэнтраваны людзі, якія гатовы займацца асветай ці самаадукоўвацца). І нарэшце (3) суполкі, якія задавальняюць свае патрэбы (напрыклад, выпіць, раслабіцца, схадзіць ў баню ці бар, з'ездзіць на прыроду ў выходныя). Ніводная з такіх тыпаў негоршы, але янывырашаюць рохныя выклікі.

У мяне ўзнікла сустрэчнае пытанне да ўдзельніцы:

- На што наогул збіраліся ў калектыў гэты людзі? Змяняць знешні свет? Змяняць сябе? Ці проста задаволіць свае патрэбы?

Адпаведнай прычыне, па якой збіраліся людзі, мы маем перавагу тых ці іншых людзей па ўзроўню энергіі.

Некалькі словаў наконт энергіі. З аднаго боку я спрабаваў увесці гэту характарыстыку, каб паказаць, што патрэбна нейкая энергія для дзеяння (як у фізіцы выкананне работы) і ад яе памеру ў кожным чальцы калектыва залежыць чыннасць цэлай групы. Бо калі збяруцца слабыя людзі і заявяць, што хочуць мяняць свет, наўрад ці што зменіцца. Але з другога боку, важна менавіта перфарматыўнасць гэтай энергіі, наколькі наяўная энергія ў асобе(ах) накіравана на змену. Таму ў гэтай размове я ўвёў энергію перфарматыўную: стваральную ці разбуральную. Разбуральная энергія прымяняецца да супольнасці са знакам мінус.

- Як зразумець гэты ўзровень?

Я праходжу праз тры даволі відавочных для любога калектыва і асобнага ўдзельніка пытанні: (1) Па прыняццю мэты ўдзельнікам. (2) Па гатоўнасці да дзейнасці. (3) Па разуменню свайго месца ў калектыве.

У невялікім калектыве з 5-7 удзельнікамі ў аснове. Дастаткова 2-3 размовы, каб высветліць накіраванасць і такім чынам узровень перфарматыўнасці.  

Насамрэч, калі ў калі арыентавацца ў такой сацыяльнай творчасці на мінімальную энергію ў калектыве, пачнуць выпадаць удзельнікі з высокай перфарматыўнай энергіяй. Калі сфакусавацца на тых, хто гатовы да доўгай і складанай працы, выпадуць удзельнікі з мінімальнай энергіяй. Магчыма арыентавацца на сярэдзіну. Але тут пытанне мэты, якую ўжо паставіла для сябе супольнасць.

Наогул у тым, што выйдуць удзельнікі з моцнай ці слабай энергіяй, вялікай праблемы няма, калі супольнасць разумее сваю мэту. Калі мэту ўсё ж супольнасць будзе перавызначаць, значыць гэта будзе ўжо іншая супольнасць.